Мінскае абласное аддзяленне ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі»


Мінскае абласное аддзяленне ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі»

Мінскае абласное аддзяленне ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» створана ў 2006 годзе. Першым старшынёй аддзялення быў абраны вядомы паэт, заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь, лаўрэат літаратурных прэмій імя Максіма Багдановіча Мінскага аблвыканкама і рэспубліканскага конкурсу «Залаты Купідон» САКАЛОЎСКІ Рыгор Васільевіч. З 2011 да 2016 года пасаду старшыні займаў пісьменнік, лаўрэат літаратурных прэмій «За духоўнае адраджэнне», «Залаты Купідон», Расійскай літаратурнай прэміі імя В.Пікуля, прэміі Беларускага Саюза журналістаў «Залатое пяро» КАРЛЮКЕВІЧ Алесь Мікалаевіч, уладальнік медаля імя Ф.Скарыны. З 21 лютага 2017 года да 18 лютага 2022 аддзяленне ўзначальвала БЫКАВА Святлана Анатольеўна - паэтэса, празаік, дзіцячая пісьменніца, перакладчыца, лаўрэат прэміі імя Максіма Багдановіча Мінскага аблвыканкама і рэспубліканскага конкурсу «Лепшы твор 2013 года», уладальніца медаля імя Ф.Скарыны. 28 красавіка 2022 года на гэту пасаду абраны КРЫВАНОС Леанід Міхайлавіч - празаік, паэт, публіцыст, лаўрэат Міжнароднага конкурсу на лепшы музычна-літаратурны твор, прысвечаны брацтву пагранічнікаў дзяржаў – удзельніц СНД, Мінскай абласной літаратурнай прэміі ў намінацыі «Проза»; дыпламант Саюза пісьменнікаў Беларусі па выніках рэспубліканскага літаратурнага конкурсу «Лепшы твор 2008 года» ў галіне песеннага жанру. 

Кожны год з удзелам пісьменнікаў аддзялення праходзіць каля 1000 выступленняў у навучальных установах і дзіцячых садках, палацах культуры і бібліятэках,  вайсковых часцях і на пагранічных заставах, на прадпрыемствах  і ў сацыяльных таварыствах. Самыя адметныя падзеі - мастацкія святы і фестывалі, мерапрыемствы па ўшанаванні памяці класікаў беларускай літаратуры, юбілейныя творчыя вечарыны пісьменнікаў аддзялення, прэзентацыі іх новых выданняў.  Дзясяткі кніг прозы, паэзіі, публіцыстыкі, краязнаўства выходзяць за год, сотні твораў публікуецца ў перыядычных выданнях. Адным з накірункаў папулярызацыі творчасці пісьменнікаў Міншчыны з’яўляецца выданне калектыўных літаратурных зборнікаў: «Міншчына літаратурная» (2014),  «Радзіма. Адзінства. Перамога.» (2015), «Ад калыханкі да забаўлянкі» (2018), «У вянок Свята беларускага пісьменства» (2019), «Карані» (2020), «Няўжо забыцца можна пра вайну» (2020), «Абярэг» (2021), «Сябрына» (2022).

Пісьменнікі прымаюць актыўны ўдзел у рэспубліканскіх мерапрыемствах, якія арганізоўваюць Міністэрства інфармацыі, Міністэрства культуры, Міністэрства абароны, Беларускі саюз журналістаў, ГА «Белая Русь». Літаратары — актыўныя ўдзельнікі міжнародных фестываляў, яны маюць шматлікія стасункі з пісьменнікамі блізкага і далёкага замежжа - гэта пераклады літаратурных твораў пісьменнікаў іншых краін на беларускую і рускую мовы, і, наадварот, пераклады на замежныя мовы твораў пісьменнікаў Міншчыны. У творчай скарбонцы аддзялення – творчыя сустрэчы з замежнымі літаратарамі, кнігі, выдадзеныя за мяжой, і шматлікія публікацыі твораў у перыёдыцы.

Дзейнасць аддзялення ажыццяўляецца ў цесным кантакце з Галоўным упраўленнем ідэалагічнай работы і па справах моладзі Мінаблвыканкама, з РВУ «Выдавецкі дом «Звязда», РГА «Белая Русь», ДУ «Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі», рэдакцыямі газет «ЛІМ», «Мінская праўда», раённых газет, Мінскай абласной бібліятэкай імя А.С. Пушкіна, нотна-музычнай бібліятэкай г. Мінска. Пры аддзяленнях культуры і раённых бібліятэках Мінскай вобласці працуюць літаратурныя аб’яднанні, у рабоце якіх прымаюць актыўны ўдзел пісьменнікі абласной літаратурнай суполкі.

Кіраўніцтва Мінскага абласнога аддзялення арганізуе і праводзіць літаратурныя конкурсы. Сумесна з Мінскім абласным выканаўчым камітэтам заснавана Мінская абласная прэмія ў галіне літаратуры за лепшыя кнігі пісьменнікаў Міншчыны ў чатырох намінацыях.

Пры аддзяленні працуе літаратурна-музычная гасцёўня «Сябрына», у рамках якой ладзяцца творчыя сустрэчы з чытачамі як ва ўстановах горада Мінска, так і па-за яго межамі. Сябрамі гасцёўні з’яўляюцца майстры Слова, маладыя паэты і пісьменнікі, а таксама школьнікі, якія спрабуюць свае сілы ўпершыню.

 

У склад Савета Мінскага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі»  уваходзіць 15 чалавек:

старшыня Савета - КРЫВАНОС Леанід Міхайлавіч;

члены Савета: ДАЛГАТОВІЧ Барыс Дзмітрыевіч, ДАШКЕВІЧ Таццяна Мікалаеўна, ЖУКАЎ Павел Сямёнавіч, КАЖУРА Віктар Віктаравіч, КАЛЕНІК Таццяна Рыгораўна, КАРНАУХАВА Ірына Аляксандраўна, ЛАСЕНКА Уладзімір Міхайлавіч, ПРЫГОДЗІЧ Зіновій Кірылавіч, ПЯСЕЦКІ Яўген Віктаравіч, САБАЛЕЎСКІ Віктар Вацлававіч, СТЭЛЬМАХ Алена Анатольеўна, ХАДАСЕВІЧ-ЛІСАВАЯ Кацярына Станіславаўна, ЦАНУНІН Уладзімір Яфімавіч, ШАЎЦОЎ Аляксей Мікалаевіч.   

  

Па стане на 13.06.2022 года Мінскае абласное аддзяленне ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» налічвае 84 чалавекі:

АЎЛАСЕНКА Генадзь Пятровіч – празаік, паэт, дзіцячы пісьменнік;

АДАМОВІЧ Лідзія Канстанцінаўна – празаік;

АЛЯШКЕВІЧ Аляксандр Аляксандравіч - празаік;

БАГДАНАЎ Вадзім Анатольевіч - празаік;

БАГДАНОВІЧ Лёля Уладзіміраўна - паэт;

БАРАДАЧ Аляксандр Аляксандравіч - паэт;

БАЯНКОЎ Павел Васільевіч - празаік;

БЫКАВА Святлана Анатольеўна - паэт, дзіцячы пісьменнік, перакладчык;

БЫКАЎ Аляксандр Генадзьевіч - паэт;

БЯРЭЗІНА Тамара Іванаўна - празаік, паэт;

ВАГАБЗАДЭ Ісфандзіяр Бахціяр-аглы - празаік;

ВАЗНЯСЕНСКІ Вадзім Валер’евіч - празаік;

ВІНАГРАДАЎ Дзмітрый Леанідавіч - празаік, паэт, дзіцячы пісьменнік;

ГАСЦІЛОВІЧ Зінаіда Геранімаўна - паэт;

ГІГІН Вадзім Францавіч - празаік;

ГОЛУБЕВА Наталля Аляксандраўна - празаік;

ГРОЗАЎ Уладзімір Усеваладавіч - празаік;

ГРЫНКІН Аляксандр Пятровіч - паэт;

ГУРЫНОВІЧ Фёдар Фёдаравіч - паэт, дзіцячы пісьменнік;

ДАЛГАТОВІЧ Барыс Дзмітрыевіч - празаік;

ДАРГЕЛЬ Славамір Рыгоравіч - празаік;

ДАШКЕВІЧ Таццяна Мікалаеўна - празаік, дзіцячы пісьменнік, паэт-песеннік;

ЖУКАЎ Павел Сямёнавіч - празаік;

ЖУРАЎЛЁЎ Аркадзь Трафімавіч - празаік;

ЖЫЗНЕЎСКАЯ Наталля Васільеўна – паэт;

ЗАГАРЭЎСКАЯ Ніна Альбертаўна - паэт;

ЗАЙЦАВА (ГРАМЫКА) Вольга Мікалаеўна - празаік;

ЗЯЛКОЎСКІ Яўген Фаміч - празаік, паэт;

ІСМАІЛАВА Эсміра Рызванаўна - паэт, дзіцячы пісьменнік;

КАЖУРА Віктар Віктаравіч - паэт;

КАЛЕНІК Таццяна Рыгораўна - празаік;

КАЛКОЎСКАЯ Зоя Пятроўна - празаік;

КАМАРОЎСКІ Аляксандр Адамавіч - празаік, паэт;

КАРЛЮКЕВІЧ Аляксандр Мікалаевіч - дзіцячы пісьменнік, публіцыст;

КАРНАУХАВА Ірына Аляксандраўна - паэт, дзіцячы пісьменнік;

КАРЫЦЬКА Сяргей Сяргеевіч - паэт;

КАЎРЫГА Вольга Васільеўна - паэт;

КЕНЬКА Міхаіл Паўлавіч - празаік;

КЛІМКОВІЧ Сяргей Уладзіміравіч - празаік, дзіцячы пісьменнік;

КОБЕЦ Марыя Уладзіміраўна - паэт, перакладчык;

КРУГЛІК Людміла Уладзіміраўна - паэт;

КРЫВАНОС Леанід Міхайлавіч - празаік;

КУРЫЛА Міхаіл Аляксеевіч - паэт;

КУЦАЕВА Наталія Георгіеўна - празаік;

ЛАЙКОВА Марына Аляксееўна - паэт-песеннік;

ЛАПОШЫЧ Ала Васільеўна - паэт;

ЛАСЕНКА Уладзімір Міхайлавіч - паэт;

ЛІХАДЗЕДАЎ Уладзімір Аляксеевіч - празаік, публіцыст;

МАКАРЭВІЧ Барыс Аляксандравіч - паэт;

МАЛАХОЎСКІ Рагнэд Юр’евіч - паэт;

МАРОЗ Галіна Сяргееўна - паэт;

МЕДЗЯЛЬЦОЎАляксандр Фёдаравіч - празаік;

МІКЛАШЭВІЧ Ганна Іванаўна - паэт;

МУСІЕНКА Сяргей Рыгоравіч - празаік;

МУШЫНСКАЯ Таццяна Міхайлаўна - празаік;

МЯЛЕШКА Лілія Віктараўна - паэт;

НЕСЦЯРОВІЧ Уладзімір Паўлавіч - празаік;

НІЧЫПАРОВІЧ Галіна Міхайлаўна - паэт, дзіцячы пісьменнік;

НУПРЭЙЧЫК (ПЛАКСА) Галіна Іосіфаўна - паэт;

ПАРШЫНА (ПАТРЫЙ) Вольга Матвееўна - паэт;

ПРЫГОДЗІЧ Зіновій Кірылавіч - празаік;

ПЯСЕЦКІ Яўген Віктаравіч, празаік - паэт;

РУНЦЭВІЧ Уладзімір Міхайлавіч - паэт;

САБАЛЕЎСКІ Віктар Вацлававіч - празаік, паэт;

САБІЛА Іван Іванавіч - празаік;

САВАСЦЮК Вольга Уладзіміраўна - паэт, публіцыст;

САВІНАЎ Барыс Фёдаравіч - празаік, публіцыст;

САЛАНЕЦ Рыгор Васільевіч - празаік;

СЕДАКОВА Таццяна Васільеўна - паэт;

СМІРНОЎ Мікалай Іванавіч - празаік;

СТЭЛЬМАХ Алена Анатольеўна - празаік, дзіцячы пісьменнік;

ХАДАСЕВІЧ-ЛІСАВАЯ Кацярына Станіславаўна - дзіцячы пісьменнік;

ХАЗЯНІН Аляксандр Аляксандравіч - празаік;

ХАРАШЭВІЧ Алена Іванаўна - празаік;

ЦАНУНІН Уладзімір Яфімавіч - паэт-песеннік;

ЦЕХНЕБЕДЗІНА Таццяна Віктараўна - паэт;

ЦВІРКА Таццяна Канстанцінаўна - празаік, паэт;

ЦЫБУЛЬСКІ Кастусь Пятровіч - паэт-песеннік;

ЦЫДЗІК Уладзіслаў Станіслававіч - публіцыст;

ШАКУН Марыя Антонаўна - паэт;

ШАЎЦОЎ Аляксей Мікалаевіч - празаік, дзіцячы пісьменнік;

ШЫТЫКА Валянціна Мікалаеўна - празаік;

ЯЛФІМАЎ Вадзім Аляксеевіч - празаік, публіцыст;

ЯРЧАК Эльвіра Іванаўна - паэт.

 

Літаратурнай прэміяй «Залаты Купідон» узнагароджаны 7 членаў Мінскага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі»:

2006 год

у намінацыі «Дзіцячая літаратура»:

МУРАВЕЙКА Іван Андрэевіч;

2008 год

у намінацыі «Крытыка і літаратуразнаўства»:

КАРЛЮКЕВІЧ Алесь Мікалаевіч;

у намінацыі «Краязнаўства»:

ГОЛУБЕВА Наталля Аляксандраўна;

2009 год

у намінацыі «Паэзія»:

САКАЛОЎСКІ Рыгор Васільевіч;

2011 год

у намінацыі «Крытыка і літаратуразнаўства»:

ПРЫГОДЗІЧ Зіновій Кірылавіч;

2014 год

у намінацыі «Паэзія»:

БЫКАЎ Аляксандр Генадзьевіч.

 

Лаўрэаты Нацыянальнай літаратурнай прэміі:

2015 год

у намінацыі «Лепшы твор драматургіі»:

ГОЛУБЕВА Наталля Аляксандраўна, за цыкл сцэнарыяў для перадач «Обратный отсчёт» («ОНТ»); 

2016 год

у намінацыі «Дэбют»:

КЛІМКОВІЧ Сяргей Сяргеевіч, за кнігу «Тайна квартиры № 8»;

2017 год

у намінацыі «Лепшы твор публіцыстыкі»

ПРЫГОДЗІЧ Зіновій Кірылавіч, за кнігу «Постаці»;

2020 год

у намінацыі «Лепшы твор для дзяцей і юнацтва»

ХАДАСЕВІЧ-ЛІСАВАЯ Кацярына Станіславаўна, за кнігу  «Ключ ад    Вялікай Каштоўнасці».

 

Лаўрэаты Мінскай абласной літаратурнай прэміі:

2007 год

у намінацыі «Крытыка і літаратуразнаўства»:

КАРЛЮКЕВІЧ Алесь Мікалаевіч;

у намінацыі «Дзіцячая і юнацкая літаратура»:

ЗУБКОЎСКІ Браніслаў Аляксандравіч;

ГУРСКІ Васіль Рыгоравіч;

у намінацыі «Паэзія»:

САКАЛОЎСКІ Рыгор Васільевіч;

у намінацыі «Проза»:

СМАЛЯНКА Анатоль Уладзіміравіч;

2011 год

У намінацыі «Крытыка і літаратуразнаўства»:

ДАЛГАТОВІЧ Барыс Дзмітрыевіч;

ВІНАГРАДАЎ Дзмітрый Леанідавіч;

у намінацыі «Дзіцячая і юнацкая літаратура»:

АЎЛАСЕНКА Генадзь Пятровіч;

САВАСЦЮК Вольга Уладзіміраўна;

у намінацыі «Паэзія»:

ЛАСЕНКА Уладзімір Міхайлавіч;

ГІРУЦЬ-РУСАКЕВІЧ Валянціна Францаўна;

у намінацыі «Проза»:

ГОЛУБЕВА Наталля Аляксандраўна;

ПРЫГОДЗІЧ Зіновій Кірылавіч;

2012 год

У намінацыі «Дзіцячая і юнацкая літаратура»:

АЎЛАСЕНКА Генадзь Пятровіч;

ДАШКЕВІЧ Таццяна Мікалаеўна;

у намінацыі «Паэзія»:

МАЛАХОЎСКІ Рагнед Юр’евіч;

КАРЫЦЬКА Сяргей Сяргеевіч;

у намінацыі «Проза»:

БУРКІН Алег Анатольевіч;

БРАВА Алена Валер’еўна;

2015 год

У намінацыі «Крытыка і літаратуразнаўства»:

ПРЫГОДЗІЧ Зіновій Кірылавіч;

КАРЛЮКЕВІЧ Алесь Мікалаевіч;

у намінацыі «Дзіцячая і юнацкая літаратура»:

ХАДАСЕВІЧ-ЛІСАВАЯ Кацярына Станіславаўна;

ГІРУЦЬ-РУСАКЕВІЧ Валянціна Францаўна;

у намінацыі «Паэзія»:

КАРНАУХАВА Ірына Аляксандраўна;

БЫКАВА Святлана Анатольеўна;

у намінацыі «Проза»:

СМІРНОЎ Мікалай Іванавіч;

КРЫВАНОС Леанід Міхайлавіч

2017 год

у намінацыі «Паэзія»:

КАРЫЦЬКА Сяргей Сяргеевіч;

у намінацыі «Дзіцячая і юнацкая літаратура»:

КАЖУРА Віктар Віктаравіч;

БАГДАНОВІЧ Лёля Уладзіміраўна;

2019 год

у намінацыі «Паэзія»:

КОБЕЦ Марыя Уладзіміраўна,

ЦАНУНІН Уладзімір Яфімавіч;

у намінацыі «Проза»:

ГОЛУБЕВА Наталля Аляксандраўна,

ШАЎЦОЎ Аляксей Мікалаевіч;

у намінацыі «Дзіцячая і юнацкая літаратура»:

ДАШКЕВІЧ Таццяна Мікалаеўна,

КЛІМКОВІЧ Сяргей Уладзіміравіч.

2021 год

у намінацыі «Паэзія»:

БЫКАВА Святлана Анатольеўна,

БЫКАЎ Аляксандр Генадзьевіч;

у намінацыі «Проза»:

САЛАНЕЦ Рыгор Васільевіч,

СМІРНОЎ Мікалай Іванавіч;

у намінацыі «Дзіцячая і юнацкая літаратура»:

АЎЛАСЕНКА Генадзь Пятровіч,

НІЧЫПАРОВІЧ Галіна Міхайлаўна.

 

Медалём Францыска Скарыны ўзнагароджаны 6 членаў Мінскага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі»:

2002 год

МУРАВЕЙКА Іван Андрэевіч;

2007 год

ПЯСЕЦКІ Яўген Віктаравіч;

2012 год

ГІГІН Вадзім Францавіч;

2020 год

СТЭЛЬМАХ Алена Анатольеўна;

2021 год

КАРЛЮКЕВІЧ Алесь Мікалаевіч,

БАКАВА Святлана Анатольеўна.

 

Светлая памяць:

1. МІХАЙЛАЎ Альберт Аляксеевіч (1947 - 2010) - паэт;

2. САКАЛОЎСКІ Рыгор Васільевіч (1946 -2011) - паэт;

3. КАРОЛЬ Мікалай Вікенцьевіч (1950 - 2013) - празаік;

4. КУЛЕЦКІ Мікалай Аляксандравіч (1943 - 2013) - празаік, паэт;

5. ІВАНОЎ Юрый Сцяпанавіч (1922 - 2014) -празаік;

6. СМАЛЯНКА Анатоль Уладзіміравіч (1936 - 2014) - празаік, паэт;

7. ГАЛУБОВІЧ Іван Іванавіч (1942 - 2014) - празаік, дзіцячы пісьменнік;

8. ГУРСКІ Васіль Рыгоравіч (1922 - 2015) - празаік;

9. ЗУБКОЎСКІ Браніслаў Аляксандравіч (1938 - 2015) - празаік;

10. САЗОНЧЫК Міхаіл Яфрэмавіч (1932 - 2015) - празаік, паэт;

11. ВАСІЛЕЎСКАЯ Галіна Ануфрыеўна (1927 - 2017) - празаік;

12. ЯРАШЭВІЧ Іван Паўлавіч (1945 -2019) - празаік;

13. ГІРУЦЬ-РУСАКЕВІЧ Валянціна Францаўна (1953 - 2021) - паэт;

14. РЭЎТОВІЧ Рэгіна Іосіфаўна (1952 - 2021) - паэт;

15.МУРАВЕЙКА Іван Андрэевіч (1921 - 2021) - дзіцячы пісьменнік;

16. БАРТКЕВІЧ Леанід Леанідавіч (1949 - 2021) - празаік;

17. МЕДУНЕЦКІ Васіль Хрысаноравіч  (1943 - 2021) - празаік;

18. ХІХІЧ Валерый Пятровіч (1950 - 2021) - паэт;

19. КРАСКОЎСКІ Дзмітрый Геранімавіч (1954 – 2022)  - паэт;

20. ГУРЫН Мікалай Аляксандравіч (1932 -2022) - празаік.

 

 

 

Кіраўніцтва Мінскага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі»:

 

старшыня - КРЫВАНОС Леанід Міхайлавіч;

 

намеснік старшыні - КАРНАУХАВА Ірына Аляксандраўна;

 

галоўны спецыяліст - ЯКАЎЛЕВІЧ Таццяна Мікалаеўна;

 

галоўны спецыяліст - КАЛЕНІК Таццяна Рыгораўна.

 

 

Кантакты:

Адрас: 220030, г. Мінск, плошча Свабоды, 13, кабінет  26 (цокальны паверх).

Тэлефон: +375 17-347-08-60

E-mail:  maaspb@tut.by

Афіцыйны сайт: www.maaspb.by

Старонка Мінскага абласнога аддзялення ГА «СПБ» на інтэрнэт-рэсурсе Facebook:  https://www.facebook.com/groups/1727907533964093