Брэсцкае абласное аддзяленне ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі»


Брэсцкае абласное аддзяленне ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі»

Брэсцкае абласное аддзяленне грамадскага аб’яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі» было створана 15 снежня 2005 года на ўстаноўчым сходзе аддзялення, на якім прысутнічала 13 паэтаў і празаікаў. Першым старшынёй быў выбраны вядомы празаік Анатоль Крэйдзіч.

У снежні 2006 года адкрыўся офіс абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі: г. Брэст, праспект Пятра Машэрава, д. 75/1, каб. 605.

З 19 снежня 2016 года старшынёй абрана Таццяна Дземідовіч. Сёння на ўліку ў абласным пісьменніцкім аддзяленні 49 літаратараў.

З першых дзён свайго iснавання Брэсцкае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі шырока заявiла аб сабе. Штогод лiтаратурная прастора Брэстчыны каласiцца новымi добрымi справамi i важнымi падзеямi.

З 2007 года лепшым творцам уручаецца літаратурная прэмія Брэсцкага абласнога выканаўчага камiтэта імя Уладзiмiра Калесніка, заснаваная па ініцыятыве аддзялення. Праводзяцца творчыя спаборнiцтвы для юных паэтаў i празаiкаў.

Аддзяленнем праводзіцца вялікая арганізацыйная, культурна-масавая, асветніцкая, рэдактарская, кансультатыўная работа. Час ад часу праца Брэсцкага абласнога аддзялення СПБ папаўняецца новымi творчымi iдэямі. Сярод яркіх мерапрыемстваў правядзенне абласнога літаратурнага конкурсу «Духоўная веліч», літаратурны конкурс гумару «Папяровы Бусел», конкурс юных чытальнікаў «Зорны спеў», Сусветны дзень паэзіі (гучаць вершы на розных мовах) і іншыя святы і творчыя вечарыны. У межах літаратурнага праекта «Фарбы Берасцейшчыны» запрашаюцца на сустрэчы з чытачамі пісьменнікі з глыбінкі. Новымі праектамі сталі гумарына «Смех заваёўвае Сусвет», адкрыццё літаратурнага салона «Жывапіс. Музыка. Літаратура», конкурс кніжных закладак «З любоўю да чытання», дыскусійны клуб «Экстраверт». У атмасферы казачнасці адбылося адкрыццё «Літаратурнай альтанкі».

У 2012 годзе склалася добрая традыцыя: Брэсцкае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі ўзнагароджвае рэдакцыі газет, радыё, тэлебачання і асобных журналістаў за іх уклад у развіццё літаратурнага працэсу Брэсцкай вобласці, прапаганду творчасці пісьменнікаў Брэстчыны.

Ствараюцца літаратурныя аб’яднанні пры школах, ВНУ, бібліятэках, арганізоўваюцца міжнародныя, рэспубліканскія, гарадскія і раённыя тэматычныя конкурсы, канферэнцыі, літаратурныя чытанні. Працуюць творчыя семінары для пачаткоўцаў і маладых літаратараў. Пры аддзяленні працуе Школа маладога літаратара і літаратурны клуб «ПаэтыКо». Сумесна з філфакам Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна быў праведзены конкурс «Маладая літаратурная крытыка».

Штогод літаратары брэсцкай суполкі выдаюць больш за 20 кніг, актыўна друкуюцца ў рэспубліканскай і замежнай прэсе, удзельнічаюць у міжнародных форумах, фестывалях, навукова-краязнаўчых праграмах і канферэнцыях, выступаюць у школах, бібліятэках, працоўных калектывах, вайсковых часцях, музеях, кнігарнях, удзельнічаюць у мясцовых, абласных, рэспубліканскіх святах.

З 2017 года раз на два месяцы выходзіць інфармацыйны бюлетэнь «Літагляд» тыражом 99 экзэмпляраў. Яркім набыткам стаў выдадзены на пачатку 2018 года біябібліяграфічны даведнік Брэсцкага аддзялення СПБ «Творчы партрэт пісьменніцай суполкі». Унікальнай крыніцай ведаў, літаратурнай гасцёўняй стаў для мясцовых літаратараў і Брэсцкі раённы краязнаўчы альманах «Астрамечаўскі рукапіс», рэдактарам і ўкладальнікам якога з’ўляецца вядомы брэсцкі пісьменнік Аляксандр Валковіч. За апошнія 4 гады пабачылі свет кніга дзіцячай творчасці «Адкрыццё», 5 выпускаў альманаха «Берасцейская скарбніца», два зборніка «Брэст – Барнаул». Выйшла анталогія твораў сяброў Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі «Літаратурная прастора Брэстчыны».

 

 

СПІС ЧЛЕНАЎ БРЭСЦКАГА АБЛАСНОГА АДДЗЯЛЕННЯ ГА «САЮЗ ПІСЬМЕННІКАЎ БЕЛАРУСІ» НА 10.10.2024 г.

 

1. Антаноўскі Мікалай Дзмітрыевіч, паэт, г. Пружаны.

2. Бабарыка Галіна Сідараўна, паэт, празаік, в. Мачуль (Столінскі раён).

3. Барысюк Васіль Пятровіч, паэт, г. Брэст.

4. Бельцюкоў Вячаслаў Васільевіч, паэт, г. Брэст.

5. Бензярук Анатоль Расціслававіч, празаік, г. Жабінка.

6. Бензярук Расціслаў Мацвеевіч, паэт, дзіцячы пісьменнік, празаік, г. Жабінка.

7. Босак Яніна Алегаўна, паэт, г. Брэст.

8. Брытун Анатоль Арцёмавіч, празаік, г. Брэст.

9. Бычкоўскі Веніямін Мікалаевіч, пісьменнік, краязнавец, в. Бабровічы (Івацэвіцкі раён).

10. Бярнацкі Анатоль Сяргеевіч, публіцыст, празаік, г. Бяроза.

11. Вакула Вера Міхайлаўна, паэт, г. Брэст.

12. Валковіч Аляксандр Міхайлавіч, празаік, г. Брэст.

13. Валуй Аксана Уладзіміраўна, паэт, г. Брэст.

14. Галькевіч Аляксандр Барысавіч, празаік, г. Баранавічы.

15. Гневушава Алена Анатольеўна, паэт, празаік, г. Брэст.

16. Грышкавец Валерый Фёдаравіч, паэт, перакладчык, г. Пінск.

17. Дземідовіч Таццяна Анатольеўна, празаік, дзіцячы пісьменнік, г. Брэст.

18. Дзенісейка Анатоль Іванавіч, публіцыст, пісьменнік-дакументаліст, г. Іванава.

19. Дзікавіцкая Любоў Сямёнаўна, паэт, г. Пінск.

20. Дзякава (Гарагляд) Ніна Васільеўна, паэт, г. Каменец.

21. Дудзюк Зінаіда Іосіфаўна, паэт, драматург, празаік, г. Брэст.

22. Завацкая Жанна Яўгеньеўна, паэт, г. Пінск.

23. Кавалевіч Мікалай Іванавіч, паэт, г. Брэст.

24. Казачок Васіль Андрэевіч, паэт, в. Гарадная (Столінскі раён).

25. Канапацкая Таццяна Васільеўна, празаік, краязнавец, г. Лунінец.

26. Касцюк Наталля Веніямінаўна, празаік, г. Кобрын.

27. Красеўская Любоў Мікалаеўна, паэт, г. Брэст.

28. Крэйдзіч Анатоль Мікалаевіч, празаік, г. Іванава.

29. Кухарчук Валерый Анатольевіч, паэт, г. Іванава (пражывае ў ЗША).

30. Лаўровіч Мікалай Аляксандравіч, паэт, г. Пінск.

31. Ляшук Марыя Іванаўна, паэт, празаік, г. Пінск.

32. Мазько Андрэй Іванавіч, паэт, г. Лунінец.

33. Мартынюк (Белаяр) Сяргей Сцяпанавіч, пісьменнік-фантаст, г. Брэст.

34. Мацюшына (Сміліна) Анастасія Міхайлаўна, паэт, г. Брэст.

35. Морых Ірына Барысаўна, паэт, празаік, г. Брэст.

36. Мядзведзева Кацярына Аляксандраўна, паэт, празаік, г. Брэст.

37. Нарэйка Настасся Мікалаеўна, паэт, празаік, г. Каменец.

38. Ніжнік (Кандрашук) Наталля Пятроўна, паэт, г. Кобрын.

39. Папко Алёна Мікалаеўна, паэт, празаік, аг. Сакалова (Бярозаўскі раён).

40. Парчук Надзея Мікалаеўна, паэт, г. Брэст.

41. Пракаповіч Вера Паўлаўна, паэт, празаік, в. Чэрні (Брэсцкі раён).

42. Раманчук Раіса Міхайлаўна, паэт, дзіцячы пісьменнік, г. Баранавічы.

43. Рэчыц Віктар Трафімавіч, паэт, пісьменнік-гумарыст, г. Івацэвічы.

44. Скакун Аляксей Сцяпанавіч, празаік, в. Клейнікі (Брэсцкі раён).

45. Сцепанчук Святлана Яўгеньеўна, г. Івацэвічы.

46. Тамашэвіч Георгій Сцяпанавіч, паэт, празаік, г. Брэст.

47. Фаміна Ірына Сцяпанаўна, празаік, г. Брэст

48. Шульга Таццяна Юр’еўна, паэт, г. Брэст.

49. Юдзіцкі Аляксандр Майсеевіч, г. Брэст.

 

 

ПЕРАМОЖЦЫ АБЛАСНОЙ ЛІТАРАТУРНАЙ ПРЭМІІ БРЭСЦКАГА АБЛВЫКАНКАМА ІМЯ Ул. КАЛЕСНІКА:

 

2007

ПАЭЗІЯ Валерый Грышкавец «Белой вежи свет»: зборнік паэзіі Брэстчыны ў перакладах Валерыя Грышкаўца.

ДЗІЦЯЧАЯ ЛІТАРАТУРА Валерый Гапееў «Пастка на рыцара».

 

2008

ПРОЗА Зінаіда Дудзюк «Кола Сварога», Васіль Ласковіч «Отзвук далекой грозы».

ДЗІЦЯЧАЯ ЛІТАРАТУРА Расціслаў Бензярук «Зайцаў кажушок».

 

2009

ПРОЗА Аляксандр Юдзіцкі «Встречи».

ДЗІЦЯЧАЯ ЛІТАРАТУРА Анатоль Бензярук «Свята да сэрца»: невялікія гісторыі для юных беларусаў: для малодшага школьнага ўзросту.

 

2010

ПРОЗА Аляксандр Валковіч «Алеся. Беловежские сны», «Берёза чёрная, берёза белая…»: проза.

ПАЭЗІЯ Надзея Парчук «Раскрыліўся бусел над хатай», «Зарунее жыта зноў».

 

2011

ПРОЗА Мікалай Елянеўскі «Время пастыря».

ПАЭЗІЯ Мікалай Кавалевіч «Янтарное солнце», «Благовестные свечи», «К вышней вечерне…», «Зажигая горние вёрсты».

 

2012

Васіль Жушма «Гарэза»: аповесць: для дзяцей сярэдняга школьнага ўзросту.

 

2013

НЕ ПРЫСУДЖАЛАСЯ

 

2014

ПРОЗА Анатоль Брытун «Пах мускусу»: раман.

ПАЭЗІЯ Анатоль Шушко «Шаны»: зборнік паэзіі.

ДЗІЦЯЧАЯ ЛІТАРАТУРА Уладзімір Сітуха (пасмяротна) «Пра арэхі, сома і бабра»: казкі.

 

2016

НЕ ПРЫСУДЖАЛАСЯ

 

 2017

ПАЗІЯ Галіна Бабарыка «Дарога ў восень» (зборнік паэзіі), Настасся Нарэйка «Магдэбургскае права маёй душы» (зборнік паэзіі).

ПРОЗА Анатоль Галушка «Яблычны спас» (зборнік апавяданняў), Фёдар Саевіч «Беловежская пуща: моя судьба, моя любовь».

ДЗІЦЯЧАЯ ЛІТАРАТУРА Алёна Гневушава «Замок тайн».

 

2019

ПРОЗА Сяргей Белаяр (псеўд. Сяргея Мартынюка) «Расследаванні інспектара Сарвы»: зборнік навукова-фантастычных апавяданняў.

ПАЭЗІЯ Георгій Тамашэвіч «Анёл над Брэстам»: зборнік санетаў.

ДЗІЦЯЧАЯ ЛІТАРАТУРА Кацярына Мядзведзева «Разламашкі майстра Люфта».

 

2021

ПРОЗА Таццяна Канапацкая «Лунінецкая памяць: серыя кніг».

ПАЭЗІЯ Мікалай Антаноўскі «Як ліст сярод лістоў: зборнік паэзіі», Любоў Красеўская «Та самая сила».

ДЗІЦЯЧАЯ ЛІТАРАТУРА Ірына Морых «Марго и волшебный экран»: аповесць для дзяцей.

 

2023

ПРОЗА Марыя Ляшук «Сквозь зимы и вёсны» (зборнік апавяданняў).

ПАЭЗІЯ Алёна Папко «Мой сад» (зборнік паэзіі).

ДЗІЦЯЧАЯ ЛІТАРАТУРА Таццяна Дземідовіч «МармеЛадное лето» (зборнік апавяданняў).

 

 

ПЕРАМОЖЦЫ АБЛАСНОГА ЛІТАРАТУРНАГА КОНКУРСУ «ДУХОЎНАЯ ВЕЛІЧ»:

 

2018

ПАЭЗІЯ Галіна Бабарыка «Дарога ў восень» (зборнік паэзіі).

ПРОЗА Мікалай Елянеўскі «Мытари и фарисеи» (кніга аповесцяў).

ДЗІЦЯЧАЯ ЛІТАРАТУРА Зінаіда Дудзюк «Необычайные приключения Буслика и его друзей» (зборнік апавяданняў).

 

2020

ПАЭЗІЯ Таццяна Канапацкая «Лунінецкая памяць» (серыя кніг).

ПРОЗА Аляксандр Валковіч «И тогда спроси свою печаль…».

ДЗІЦЯЧАЯ ЛІТАРАТУРА Мікалай Бусько «Лясныя дзівосы».

 

2022

ПАЭЗІЯ Святлана Сцепанчук «Зірну на неба» (зборнік вершаў).

ПРОЗА Расціслаў Бензярук «Сустрэча ў зялёным жыце».

ДЗІЦЯЧАЯ ЛІТАРАТУРА Анатоль Брытун «Трылогія прыгод тысячагоддзя».

 

УЗНАГАРОДЖАНЫ МЕДАЛЁМ ФРАНЦЫСКА СКАРЫНЫ:

Валерый Грышкавец,

Таццяна Дземідовіч.

 

УЗНАГАРОДЖАНЫ НАГРУДНЫМ ЗНАКАМ «ЗА ВЯЛІКІ ЎКЛАД У ЛІТАРАТУРУ»:

Валерый Грышкавец,

Зінаіда Дудзюк,

Фёдар Саевіч,

Надзея Парчук,

Віктар Рэчыц,

Мікалай Панасюк,

Васіль Жушма,

Расціслаў Бензярук,

Анатоль Бензярук,

Анатоль Крэйдзiч.

 

Таццяна Канапацкая адзначана медалём Беларускага Экзархата Маскоўскага Патрыярхата «1030-годдзе Праваслаўя на беларускіх землях»; узнагароджана медалём Пінскай епархіі «Святога прападобнамучаніка Макарыя Канеўскага, ігумена Пінскага»

Валерый Грышкавец узнагароджаны медалём Мінскага гарадскога аддзялення СПБ «Максім Багдановіч».

 

Веніямін Бычкоўскі – медаль «За асабісты уклад у захаванне помнікаў ваеннай гісторыі».

Любоў Красеўская – медаль «100 лет славянскому движению на землях Беларуси» (за организацию и проведение ежегодных праздников, посвященных дням славянской письменности и культуры, а также за проведение Фестивалей русской поэзии в Беларуси (2009 г.)); медаль Саюза пісьменнікаў Расіі «Память России – Вера. Отечество. Честь» (2016 г.).

Юрый Мацюшка – залаты медаль імя А. С. Грыбаедава – 2000 г.

Георгій Тамашэвіч – медаль «За доблестный труд» – 1970 г.; узнагароджаны юбілейным медалём «80 год вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»(2024)

 

 

ГАНАРОВЫЯ ЗНАКІ:

 

Ганаровы знак «Залаты фаліянт» у намінацыі «Літфармат»: Анатоль Бензярук.

Юбілейны нагрудны знак Брэсцкага гарвыканкама «1000 год гораду Брэсту»: Зінаіда Дудзюк, Анатоль Брытун, Георгій Тамашэвіч.

Ганаровы знак «95 год ДТСААФ Рэспублікі Беларусь»: Таццяна Канапацкая.

 

ПЕРАМОЖЦЫ РЭСПУБЛІКАНСКАГА ЛІТАРАТУРНАГА КОНКУРСУ «ЛЕПШАЯ КНІГА ГОДА» «ЗАЛАТЫ КУПІДОН»:

Валерый Грышкавец (у намінацыі «Пераклады») – 2010 г.;

Аляксандр Валковіч (у намінацыі «Краязнаўства») – 2013 г.

 

ПЕРАМОЖЦЫ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ ЛІТАРАТУРНАЙ ПРЭМІІ:

Зінаіда Дудзюк – пераможца Нацыянальнай літаратурнай прэміі 2018 г. у намінацыі «Публіцыстыка».

Валерый Грышкавец – пераможца Нацыянальнай літаратурнай прэміі 2020 г. у намінацыі «Паэзія».

 

МІЖНАРОДНЫЯ ЛІТАРАТУРНЫЯ ПЕРАМОГІ:

 

Галіна Бабарыка – лаўрэат міжнароднага літаратурнага конкурсу «Семья – Единение – Отечество»; лаўрэат міжнароднага літаратурнага конкурсу перакладаў «Леся Украінка аб адзінстве народаў і лёсаў».

Сяргей Белаяр – другое месца ў літаратурным конкурсе фантастычных апавяданняў выдавецтва «Новая реальность» (Москва, 2011 г.); першае месца – «Новая рэальнасць» – 2014 г.; лаўрэат міжнароднага літаратурнага конкурсу «Город Луны» ў намінацыі «Фантастыка» (конкурс быў арганізаваны адміністрацыяй горада Старадуба, Бранскім абласным аддзяленнем Саюза пісьменнікаў Расіі, Гомельскім абласным аддзяленнем ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» – 2020 г.); у студзені 2020 года заняў трэцяе месца ў літаратурным конкурсе містыкі, фэнтэзі і хорара сайта «Юг-слово» (з апавяданнем «Время вспять»); лаўрэат міжнароднага конкурсу фантастычных апавяданняў, які праводзіў Новакузнецкі гарадскі клуб аматараў фантастыкі «Контакт» (2021 г.); пераможца міжнароднага літаратурнага конкурсу «Крымское приключение – 2021».

 

Веніямін Бычкоўскі – лаўрэат конкурсу «Золотое Перо Руси» (2007 г.); дыпламант міжнароднага конкурсу імя А. Платонава; міжнародны конкурс «Созвездие духовности» – узнагароды: за 1 месца ў намінацыі «Лепшая кніга года – 2020» у жанры «Проза»; за 2 месца ў намінацыі “Духоўнасць”; літаратурная прэмія імя Аляксандра Сталярова.

Аляксандр Валковіч – пераможца міжнароднага літаратурнага конкурсу «Литературная Вена» (2008 г.); дыплом за «Лучшее литературное произведение» «Оберег», Масква, 2008 г.; дыплом 2 ступені за ўдзел у конкурсе ваенных пісьменнікаў імя Героя Савецкага Саюза У. У. Карпава – г. Самара, 2009 г.

Алена Гневушава – дыплом пераможцы літаратурнага конкурсу «Лира Боспора – 2009» у намінацыі «Паэзія», 1 месца за цыкл вершаў (Крым); дыплом імя У. І. Вярнацкага за твор «Письмо болотной черепахи»; прэмія «ЗОЛОТОЕ ПЕРО РУСИ – 2009», намінацыя «Экалогія», Масква, 10.10. 2009 г.; дыплом І ступені за лепшы дзіцячы твор у конкурсе «Золотое перышко – 2009».

Валерый Грышкавец – лаўрэат міжнароднай прэміі Андрэя Платонава (Масква, 1999 г.); лаўрэат прэміі «Золотое перо России» (2004 г.), лаўрэат прэміі часопіса «Москва».

Таццяна Дземідовіч – пераможца літаратурнага міжнароднага конкурсу «Литературная Вена» ў намінацыі «Літаратура для падлеткаў» (2012 г.); дыплом ад Еўрапейскага кангрэса літаратараў «За вклад в развитие современной литературы» па выніках конкурсу «Живое слово – живой Природе» (2013 г.); лаўрэат літаратурнага міжнароднага конкурсу «Семья – всему начало» (дыплом другой ступені, 2015 г.); фіналіст літконкурсаў часопіса «Север» «Северная звезда», дыпламант міжнароднага літаратурнага конкурсу «Колибри» – 2016 г.; лаўрэт міжнароднага літаратурнага конкурсу «Книга рецептов счастья» (Санкт-Пецярбург, 2018 г.); лаўрэат міжнароднага літаратурнага конкурсу твораў для дзяцей «Корнейчуковская премия – 2019» (Адэса); лаўрэат чацвёртага міжнароднага літаратурнага трохкутніка «Брэст – Владава – Луцк» – 2020 г.

Зінаіда Дудзюк – лаўрэат другой ступені міжнароднага літаратурнага конкурсу, прысвечанага памяці Канстанціна Сіманава, у намінацыі «Паэзія» (2013 г.); пераможца міжнароднага літаратурнага конкурсу, прысвечанага 75-годдзю Вялікай Перамогі «Нашей победе – 75!» (2020 г.); узнагароджана дыпломам фіналіста міжнароднага літаратурнага фестывалю «Цэнтр Еўропы» (2020 г.).

Наталля Кандрашук – фіналіст IV, V і VII міжнародных літаратурных фестываляў «Цэнтр Еўропы» ў намінацыі «Мовай Я. Купалы і Я. Коласа» (2021, 2022, 2024 гг.); дыплом фіналіста міжнароднага конкурсу паэзіі «Арменія ў душы» (2024 г.); дыплом міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» за ўдзел у Х фэсце вулічнага мастацтва «На сямі вятрах» (2024 г.).

Наталля Касцюк атрымала дыплом трэцяй ступені ў намінацыі «Первая авторская книга» за кнігу «Детдомовские рассказы» ў 6-м адкрытым конкурсе выданняў «Просвещение через книгу», абвешчаным Маскоўскай патрыярхіяй (2011 г.).

Любоў Красеўская – лаўрэат прэміі часопіса «Новый берег» (Данія, Капенгаген, 2007 г.); пераможца міжнароднага паэтычнага конкурсу «Мир – твоя колыбель» (Германія, Вісбадэн, 2008 г.); узнагароджана дыпломам «За формирование и развитие культурых связей и вклад в международные культурные проекты и мероприятия» (у межах ХIХ Міжнародных сусветных дзён паэзіі ЮНЭСКА ў Расіі), ганаровай граматай урадавай камісіі па справах суайчыннікаў за мяжой (за асаблівы ўнёсак у падтрымку Расіі, развіццё сувязей з гістарычнай Радзімай, захаванне рускай мовы і рускай культуры – ад пасла Расійскай Федэрацыі), «Залатым пярсцёнкам з арлом» у якасці прызнання літаратурных дасягненняў, а таксама дасягненняў у галіне папулярызацыі польскай літаратуры з дапамогай перакладаў на замежныя мовы (падчас XX Сусветнага Дня паэзіі ЮНЕСКА, кастрычнік 2020 года).

Кацярына Мядзведзева – пераможца літаратурнага конкурсу «Короткое детское произведение» ад выдавецтва «Настя и Никита» (2016 г.); лаўрэат міжнароднага літаратурнага конкурсу «Детский Портал – 2006» (Украіна, Кіеў).

Настасся Нарэйка – у XI Міжнародным літаратурным конкурсе, прысвечаным памяці пісьменніка Канстанціна Сіманава, «Это нужно – не мёртвым!» атрымала дыплом другой ступені; у ІІ міжнародным літаратурным конкурсе паэтычных перакладаў «Беларусь – Расія. Сожскія берагі сяброўсвта» атрымала дыплом 1 ступені ў намінацыі «Пераклады твораў Расула Гамзатава на беларускую мову».

Алёна Папко  пераможца конкурсу маладых літаратараў Саюзнай дзяржавы «Мост сяброўства» (2014–2015 гг. і 2016–2017 гг.); лаўрэат міжнароднага літаратурнага конкурсу «Родны дом» (2016 г.); пераможца міжнароднага літаратурнага конкурсу «Першацвет» (2018 г.); пераможца міжнароднага конкурсу паэзіі і перакладаў «Берега Дружбы» (2018 г.); уладальніца СЕРАБРА ў конкурсе маладых настаўнікаў на IV Міжнародным маладзёжным фестывалі-конкурсе паэтычных перакладаў «Берега дружбы» (2019 г.); атрымала падзяку ад кіраўніцтва Няклінаўскага раёна Растоўскай вобласці (Расія) і аргкамітэта міжнароднага фестывалю «Берега дружбы» за творчую дапамогу і падтрымку культурна-адукацыйнага праекта «Берега дружбы» імя А. Трацякова (2020 г.).

Вера Пракаповіч – дыплом «Поэт года», Москва, 2011 г.

 

РЭСПУБЛІКАНСКІЯ ЎЗНАГАРОДЫ:

 

Мікалай Антаноўскі  лаўрэат прэміі саюза журналістаў Рэспублікі Беларусь «Золотое перо», 2005 г.; пераможца абласнога літаратурнага конкурсу «Слёзы сясцёр Хатыні» ў намінацыі «Паэты-прафесіяналы».

Сяргей Белаяр – у маі 2011 года заняў трэцяе месца ў намінацыі «Малая проза» Брэсцкага абласнога літаратурнага конкурсу «Мы рождены для вдохновения» (з апавяданнем «Спам”); у маі 2018 года заняў трэцяе месца ў конкурсе апавяданняў газеты «Звязда» (Мінск) (з апавяданнем «Спадарожнік»); у лютым 2021 года заняў другое месца ў рэспубліканскім конкурсе фантастычнага апавядання, арганізаванага секцыяй прыгодніцкай і дэтэктыўнай літаратуры ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» (з апавяданнем «Кракен»); лаўрэат 3 ступені конкурсу кароткага апавядання газеты «Звязда» (2017 г.); уладальнік дыплома ІІ ступені конкурсу фантастычнага апавядання, абвешчанага секцыяй прыгодніцкай і дэтэктыўнай літаратуры Саюза пісьменнікаў Беларусі (2020; пераможца конкурсу вострасюжэтнага апавядання, праведзенага Саюзам пісьменнікаў Беларусі (2021 г.).

Вячаслаў Бельцюкоў – пераможца рэспубліканскага літаратурнага конкурсу «Мы рождены для вдохновенья», 2007 г.

Анатоль Бензярук – граматы Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта, Міністэрства культуры РБ, аддзела культуры Жабінкаўскага райвыканкама; пераможца абласнога конкурсу журналісцкага майстэрства на Брэстчыне ў намінацыі «Ахова гісторыка-культурнай спадчыны» (2011 г.); дыпламант конкурсу «За актыўную творчую дзейнасць у Год кнігі» (2013 г.); уладальнік Ганаровай граматы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь за значны ўклад у развіццё і папулярызацыю беларускай краязнаўчай літаратуры (2020 г.); пераможца конкурсу матэрыялаў аб баявой машыне «Кацюша», арганізаванага Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусі (2020 г.); дыплом Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта за высокапрафесіянальную падрыхтоўку і асвятленне тэмы 75-годдзя Вялікай Перамогі; грамата Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі за папулярызацыю беларускай літаратуры, падтрымку маладых аўтараў, значны ўклад у развіццё мясцовай літаратуры, ініцыятыўнасць, яркае і прафесійнае асвятленне мерапрыемстваў Саюза пісьменнікаў Беларусі на старонках газеты «Сельская праўда» (2021); дыплом пераможцы конкурсу Брэсцкага абласнога аб’яднання Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі сярод журналістаў СМІ Брэсцкай вобласці «Годная праца – годная пашана” ў намінацыі «Лепшы аўтарскі матэрыял аб дзейнасці прафсаюзаў, дзяржаўнай інспекцыі працы ў ажыццяўленні грамадскага кантролю і дзяржаўнага нагляду за выкананнем заканадаўства аб ахове працы» (2022); дыплом Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта за творчы праект «Навечна разам» у рамках штогадовага спаборніцтва сярод рэдакцый абласных, аб’яднаных, раённых і гарадскіх газет, тэлебачання і радыё, журналістаў Брэсцкай вобласці (2023); дыплом І ступені адкрытага рэгіянальнага літаратурнага конкурсу «У імя міру» ў намінацыі «Эсэ» (2023 г.); грамата ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» за плённую літаратурную працу, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці і ў сувязі з 55-гадовым юбілеем; дыплом Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта за вялікі асабісты ўклад у захванне спадчыны ў рамках штогадовага спаборніцтва сярод рэдакцый абласных, аб’яднаных, раённых і гарадскіх газет, тэлебачання і радыё, журналістаў Брэсцкай вобласці (2024).

Расціслаў Бензярук – уладальнік ганаровай граматы ЦУ ЛКСМБ (1970 г.), ганаровай граматы і дыплома Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь (2005–2007 гг.); лаўрэат прэміі газеты «Звязда» за ўдзел у конкурсе на лепшае апавяданне (2000); дыплом Саюза пісьменнікаў беларусі з нагоды 500-годдзя беларускага кнігадрукавання (2017); дыплом першай ступені журналісцкага конкурсу ў намінацыі «Лепшы нарыс» «Наш сучаснік» (2006); пераможца конкурсу Брэсцкіх абласных СМІ за творчы праект «Навечна разам» (2022); пераможца абласнога літаратурнага конкурсу «Слёзы сясцёр Хатыні»; дыплом трэцяй ступені ў намінацыі «Паэзія» літаратурнага конкурсу часопіса «Алеся» «Вы – пачатак прыгажосці, вы – жыцця першапрычына», прысвечанага беларускай жанчыне; дыплом пераможцы конкурсу «Берасцейскія пісьменнікі – летапісцы роднага краю»; пераможца конкурсу на лепшае апавяданне газеты «Звязда» (2023).

Мікалай Бусько – лаўрэат рэспубліканскага конкурсу «Лепшы твор 2013 года» ў галіне паэзіі.

Веніямін Бычкоўскі – дыплом ІІ ступені на рэспубліканскім конкурсе імя І. Шамякіна «Сэрца на далоні».

Аляксандр Валковіч – дыплом пераможцы ў намінацыі «Лучший творческий проект года» XIII Нацыянальнага конкурсу друкаваных СМІ «Золотая Литера» за альманах «Астрамечаўскі рукапіс»; ганаровая грамата Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь за плённую літаратурную працу, актыўны ўдзел у папулярызацыі кнігі, асабісты ўклад у развіццё духоўнага і інтэлектуальнага патэнцыялу сучаснага грамадства.

Аксана Валуй – пераможца рэспубліканскага літаратурнага конкурсу «Мы рождены для вдохновенья», 2013 г.

Валерый Грышкавец – лаўрэат часопіса «Нёман»; лаўрэат прэміі часопіса «Беларуская думка» (2005 г.), літаратурная прэмія Рэспублікі Беларусь «Золотой купидон» за лепшую кнігу года ў жанры пераклада (2011 г.).

Таццяна Дземідовіч – другое месца рэспубліканскага конкурсу «Слово.DOC» (2009 г.); пераможца конкурсу «Экофэнтэзи» (2010 г.); лаўрэат конкурсу газеты «Звязда» (другое месца, 2010 г.); першае месца на абласным і другое на рэспубліканскім этапах літаратурнага конкурсу «Мы рождены для вдохновения» (2011 г.); першае месца ў конкурсе «Маладая Беларусь» у намінацыі «Дзіцячая літаратура»; трэцяе месца ў конкурсе, прысвечаным 70-годдзю часопіса «Вожык» (2012 г.). Падзячны ліст ад рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб’яднання «Беларускага таварыства «Знание» за плённую працу па распаўсюджванні навукова-папулярных ведаў і духоўна-маральным выхаванні падрастаючага пакалення  (2022)

Ніна Дзякава – заслужаны журналіст РБ, 2009 г.

Зінаіда Дудзюк – узнагароджана ганаровымі граматамі Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь (1994), Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (2011); лаўрэат рэспубліканскага конкурсу «Лепшы твор 2010 года» ў намінацыі «Проза» за кнігу «Аднарог»; адзначалася дыпломамі і прэміямі ў рэспубліканскіх конкурсах драматургіі за п’есы «Гадзіннік Лікбога» (2001), «Лятавіцы» (2003), «Кароль смаўжоў» (2006), «Першая скрыпка» (2009); кінасцэнарый «На парозе раю» (2002) – у конкурсе Беларускага Саюза кінематаграфістаў; кніга «Выжыць на дарозе смерці» – у літаратурным конкурсе, прысвечаным 70-годдзю Перамогі (2015); апавяданне «Бельмандо» – у штогадовым конкурсе газеты «Звязда» (1995); пераможца конкурсу паэзіі часопіса «Гаспадыня» (2017); уганаравана шэрагам дыпломаў і прэмій у абласных конкурсах: «Берасцейская зорка – 96» у намінацыі «Літаратура»; «Пісьменнік года» – за паэтычны зборнік «Падданыя кахання» і раман «Кола Сварога» (2004); за цікавае ўвасабленне гістарычнай тэмы ў п’есе «Нарадзіўся я літвінам» (2005); пераможца абласнога літаратурнага конкурсу «Духоўная веліч» у намінацыі «Дзіцячая літаратура» (2018 г.); пераможца нацыянальнай літаратурнай прэміі ў намінацыі «Публіцыстыка» (2018 г.); лаўрэат Прэміі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму ў намінацыі «Літаратура, журналістыка, крытыка» (2019); за шматгадовую плённую працу, выдатныя дасягненні ў літаратурнай дзейнасці і ў сувязі з 70-годдзем з дня нараджэння аб’яўлена Падзяка Міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь (2020); гран-пры другога рэспубліканскага гумарыстычнага конкурсу «Папяровы бусел» (2021); за кнігу «Паляванне зграяй» на рэспубліканскім конкурсе імя І. Шамякіна «Сэрца на далоні» атрымала Гран-пры (2022); за кнігу «Пуцявіна» – гран-пры конкурсу імя Я. Янішчыц «Жывём, як светлай памяці зарок» (2024)

Васіль Казачок – за значны асабісты ўклад у захаванне традыцый ганчарнага рамяства Васіль Казачок уганараваны званнем лаўрэата спецыяльнай прэміі Прэзідэнта дзеячам культуры і мастацтва (2022).

Таццяна Канапацкая – уладальніца спецыяльнага дыплома за подпісамі дырэктара – галоўнага рэдактара газеты «Звязда» Паўла Сухарукава і старшыні ГА «Беларускі фонд культуры» Тадэвуша Стружэцкага за лепшую работу ў намінацыі «Аўтарскі праект» за серыю кніг «Лунінецкая памяць» (2019); дыплом за серыю кніг краязнаўчай тэматыкі і падзяка за ўдзел у І рэспубліканскім краязнаўчым форуме (2019); грамата ГАС ДТСААФ «За вялікую працу ў правядзенні мерапрыемстваў, спрыяючых маральнаму і гісторыка-патрыятычнаму выхаванню падрастаючага пакалення»; дыплом удзельніка пятых праваслаўна-краязнаўчых чытанняў «К истокам своим возвращаемся»; ліст удзячнасці ад цэтральнай бібліятэчнай сістэмы Палескай гарадской акругі за ўмацаванне міжнародных культурных сувязей Лунінца; ліст падзякі ад калектыву цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Палескай акругі (Калінінградская вобл., Расія) за наладжванне міжнародных культурных сувязей; дыплом удзельніка V праваслаўна-краязнаўчых чытанняў «К истокам своим возвращаемся» ад кіраўніцтва Пінскай гарадской бібліятэчнай цэнтралізаванай сістэмы; Ганаровая грамата Лунінецкага райвыканкама.

Наталля Кандрашук – дыплом раённага конкурсу чытальнікаў-дэкламатараў (г. Каменец, 1988 г.); грамата ўпраўлення культуры Брэсцкага аблвыканкама як аўтару і выканаўцу абласнога агляду-конкурсу на стварэнне і выкананне твораў песеннага і размоўнага жанраў, прысвечанага 70-годдзю заснавання БССР і КПБ (1988 г.); ганаровая грамата ўпраўлення адукацыі Брэсцкай вобласці за ўдзел у абласным аглядзе юных чытальнікаў і паэтаў (1990 г.); грамата Кобрынскай РА ГА «БРСМ» за актыўную работу ў развіцці маладзёжнай палітыкі і выхаванні падрастаючага пакалення, супрацоўніцтва і садзеянне ў арганізацыі і рэалізацыі правядзення маладжёжных акцый і праектаў (2015 г.); дыплом пераможцы рэспубліканскага конкурсу творчых пісьмовых работ «За што я люблю родную зямлю», арганізаванага Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі, у намінацыі «Магутная сіла паэзіі» (2020 г.); дыплом другой ступені раённага конкурсу на лепшае віншаванне да Дня бібліятэк (г. Кобрын, 2023 г.); грамата ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» за папулярызацыю айчыннай літаратуры, творчыя поспехі і ў сувязі з 50-годдзем (2023 г.); дыплом пераможцы рэспубліканскага літаратурнага стартапу LitUP (2024 г.).

Любоў Красеўская – лаўрэат рэспубліканскага конкурсу «Лепшы твор 2009 года» ў галіне паэзіі за кнігу «На два голоса». Падзячны ліст ад рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб’яднання «Беларускага таварыства «Знание» за плённую працу па распаўсюджванні навукова-папулярных ведаў і духоўна-маральным выхаванні падрастаючага пакалення  (2022)

 

Кацярына Мядзведзева пераможца рэспубліканскага літаратурнага конкурсу «Мы рождены для вдохновения» (2009 г.); прэмія рэспубліканскага літаратурнага конкурсу «Дебют» (2016 г.).

Мікола Панасюк – узнагароджаны ганаровай граматай Маскоўскага патрыярхата і Беларускай праваслаўнай Царквы «За труды во Славу Святой Церкви» (2007 г.).

Алёна Папко – лаўрэат рэспубліканскага літаратурнага конкурсу імя Максіма Багдановіча (намінацыя «Паэзія», дыплом 3 ступені, 2014 г.); лаўрэат абласнога літаратурнага конкурсу для дзяцей і юнацтва, прысвечанага 70-годдзю вызвалення Брэстчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў (намінацыя «Паэзія», дыплом 2 ступені, 2014 год).

Надзея Парчук – пераможца літконкурсу на фестывалі інвалідаў «Вместе мы сильней»; узнагароджана дыпломам першай ступені за перамогу ў конкурсе «И вдохновению зелёный свет…», арганізаваным Беларускім саюзам жанчын і прысвечаным 95-годдзю ААТ «ААБ “Беларусбанк”»; пераможца абласнога літаратурнага конкурсу «Слёзы сясцёр Хатыні»; дыплом пераможцы конкурсу «Берасцейскія пісьменнікі – летапісцы роднага краю».

Віктар Рэчыц – пераможца літаратурнага конкурсу, прысвечанага 70-годдзю часопіса «Вожык» (2012 г.).

Георгій Тамашэвіч «Заслуженный журналист Белорусского союза журналистов» (1990 г.); за шматгадовую плённую працу на ніве беларускай культуры і друку, выдатныя дасягненні ў галіне беларускага кнігавыдання і ў сувязі з 80-годдзем з дня нараджэння аб’яўлена Падзяка Міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь (2019). Падзячны ліст ад рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб’яднання «Беларускага таварыства «Знание» за плённую працу па распаўсюджванні навукова-папулярных ведаў і духоўна-маральным выхаванні падрастаючага пакалення  (2022)

 

Таццяна Шульга – за зборнік «Попутного ветра» ў намінацыі «Паэзія» адзначана дыпломам ІІ ступені на рэспубліканскім конкурсе імя І. Шамякіна «Сэрца на далоні».

Анатоль Шушко – лаўрэат рэспубліканскага конкурсу «Лепшы твор 2012 года» ў галіне паэзіі.

 

СВЕТЛАЯ ПАМЯЦЬ:

 

1. Прыступа Наталля Уладзіміраўна (1959–2006 гг.).

2. Курылёва Святлана Леанідаўна (1928–2011 гг.).

3. Ласковіч Васіль Пятровіч (1914–2012 гг.).

4. Каўко Аляксей Трафімавіч (1922–2012 гг.).

5. Елянеўскі Мікалай Васільевіч (1948–2013 гг.).

6. Жытко Іван Андрэевіч (1930–2013 гг.).

7. Сітуха Уладзімір Мікалаевіч (195 –2014 гг.).

8. Локун Валянціна Іванаўна (1946–2016 гг.).

9. Шушко Анатоль Іванавіч (1954–2018 гг.).

10. Літвінчук Васіль Андрыянавіч (1930–2020 гг.).

11. Мацюшка Юрый Усеваладавіч (1944–2022 гг.)

12. Корнеў Алесь Касьянавіч (1935–2022 гг.)

13. Бусько Мікалай Іосіфавіч (1940–2023 гг.)

14. Саевіч Фёдар Канстанцінавіч (1932–2023 гг.)

15. Галушка Анатоль Мікалаевіч (1963–2023 гг.)

16. Панасюк Мікалай Васільевіч (1947–2024 гг.)

17. Жушма Васіль Пятровіч (1952–2024 гг.)

 

 

 

 

Старшыня: Дземідовіч Таццяна Анатольеўна.

Вядучы спецыяліст: Бензярук Анатоль Расціслававіч.

Спецыяліст па прапагандзе беларускай літаратуры: Нарэйка Настасся Мікалаеўна.

Адрас: 224020, г. Брэст, пр-т Машэрава, д. 75/1, каб. 605.

Тэлефон: 8(0162)50-54-24.

Электронная пошта: tatiana.demidovich@gmail.com