
Наша пісьменніцкая арганізацыя створана ў снежні 2005 года. На сённяшні дзень налічвае 46 членаў. Сярод іх – паэты, празаікі, дзіцячыя пісьменнікі, публіцысты, краязнаўцы, літаратуразнаўцы і крытыкі. Кожны мае ад 2 да 20 выдадзеных аўтарскіх кніг, шмат публікацый у перыядычным друку і ў Інтэрнэце на рускай і беларускай мовах. ГАА “СПБ” месціцца ў пакоі № 39 па вуліцы Савецкая, 31 г. Гродна, кіруецца агульным Статутам Саюза пісьменнікаў Беларусі, а ў творчасці – ступенню ўласнага таленту.
Кірункамі дзейнасці пісьменнікаў Гродзеншчыны з’яўляюцца:
- арганізацыя выступленняў перад насельніцтвам горада і вобласці з мэтай папулярызацыі літаратурнай творчасці, правядзенне прэзентацый новых кніг, аўтарскіх вечарын;
- літаратурная праца з таленавітай моладдзю;
- удзел у мерапрыемствах, прысвечаных памятным літаратурным датам;
- паездкі па літаратурных мясцінах, цеснае супрацоўніцтва з установамі адукацыі і культуры, працоўнымі, ветэранскімі і грамадскімі арганізацыямі вобласці.
Мэты і задачы гродзенскіх пісьменнікаў самыя гуманныя і патрыятычныя, але ні ў якім разе не запалітызаваныя – стварыць у літаратуры вобраз цудоўнага Прынёманскага краю, адлюстраваць падзеі і з’явы, якія адбываліся і адбываюцца тут; паказаць сучаснага чалавека, яго асобаснае станаўленне і суадносіны з акаляючым светам рэальна, змястоўна, філасофскі, праўдзіва, на добрым мастацкім узроўні. Мяркуем, што ў нашых пісьменнікаў ёсць усе шансы для гэтага: і талент, і жаданне, і падтрымка ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама, гарадскіх і раённых уладаў, а галоўнае – Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Спіс членаў Гродзенскага абласнога аддзялення
ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» на 01.07.2025 г.
__________________________________________________________________________
1. Антонава Галіна Францішкаўна; публіцыстыка, краязнаўства.
2. Апанасевіч Анатоль Уладзіміравіч; паэзія, публіцыстыка.
3. Бацкалевіч Максім Валер’евіч; проза.
4. Богдан Галіна Анатольеўна (псеўданім Ліна Багданава); проза, дзіцячая літаратура.
5. Войтка Ірына Антонаўна; паэзія.
6. Гармаш Рыгор Сцяпанавіч; паэзія.
7. Ермашкевіч Браніслаў Іосіфавіч; паэзія, публіцыстыка.
8. Іваноўскі Мікалай Пятровіч; паэзія.
9. Казлоўскі Руслан Канстанцінавіч; літаратуразнаўства, літаратурная крытыка.
10. Каламійцава Кацярына Аляксееўна; паэзія
11. Кебіч Людміла Антонаўна; паэзія, проза, публіцыстыка, пераклад.
12. Клемянок Ала Леанідаўна; паэзія, публіцыстыка.
13. Кошур Святлана Андрэеўна; краязнаўства, публіцыстыка.
14. Кудлачоў Віктар Сямёнавіч; дзіцячая літаратура, паэзія.
15. Курловіч Віктар Георгіевіч; паэзія.
16. Лазарчык Таццяна Леанідаўна; паэзія.
17. Лашук Таццяна Ігараўна; проза, публіцыстыка, паэзія.
18. Мазур Тамара Міхайлаўна; паэзія, публіцыстыка.
19. Марозаў Аляксандр Іванавіч, паэзія, публіцыстыка, краязнаўства.
20. Насута Кацярына Мечыславаўна; проза.
21.Півавараў Руслан Анатольевіч; паэзія
22. Пяшко Іван Рыгоравіч; проза.
23. Радзівонаў Аляксандр Мікалаевіч; публіцыстыка, краязнаўства.
24. Радзівонаў Віталій Канстанцінавіч; публіцыстыка, музычная крытыка.
25. Радзівончык Дзмітрый Мікалаевіч; паэзія, публіцыстыка.
26. Руль Уладзімір Валяр'янавіч; паэзія, краязнаўства.
27. Руцкая Алена Вітальеўна; паэзія, літаратуразнаўства, літаратурная крытыка, публіцыстыка.
28. Рыбік Ніна Аляксееўна; проза, публіцыстыка.
29. Сабуць Аліна Эдмундаўна; літаратуразнаўства, літаратурная крытыка.
30. Салейка Надзея Пятроўна; паэзія.
31. Сявенка Аляксандр Віктаравіч; публіцыстыка, краязнаўства.
32. Скаржынская-Савіцкая Ганна Іосіфаўна; дзіцячая літаратура.
33. Смолка Вікторыя Валер’еўна; паэзія.
34. Сучкова Таццяна Аркадзьеўна; дзіцячая літаратура.
35. Семяняка Валянцін Міхайлавіч; паэзiя.
36. Тарасава Святлана Мікалаеўна; літаратуразнаўства, літаратурная крытыка, паэзія.
37. Татур Андрэй Анатольевіч; паэзія, публіцыстыка.
38. Фамянкова Ірына Васільеўна; проза, публіцыстыка.
39. Філіповіч Тамара Уладзіміраўна; краязнаўства.
40. Цвірко Наталля Лявонаўна; паэзія.
41. Чарапіца Валерый Мікалаевіч; публіцыстыка, краязнаўства.
42. Шаўчэнка Людміла Уладзіміраўна; паэзія, дзіцячая літаратура.
43. Шаўчонак Марыя Сіланцьеўна; паэзія.
44. Ягорычаў Уладзімір Яўгенавіч; публіцыстыка.
45. Якімовіч Аляксей Мікалаевіч; дзіцячая літаратура, драматургія.
46. Яцук Таццяна Мікалаеўна; паэзія.
Старшыня – Кебіч Людміла Антонаўна.
Адрас: 230023 г. Гродна, вул. Савецкая, 31, пак. 39.
Тэлефоны: 8-0152-60-20-22; 8-0152-60-48-98
Сайт: www.pisateli.by
Электронная пошта: postmaster@pisateli.by