«Слова паэта — жыватворнае слова»: Брэстчына


«Слова паэта —  жыватворнае слова»: Брэстчына

16.04.2020                                                    Творчество


Да ініцыятывы Саюза пісьменнікаў Беларусі «Слова паэта — жыватворнае слова» далучыліся аўтары Брэстчыны.


У першым клейкім лісточку, у першай звонкай ручаінцы, у першым тонкім сонечным праменьчыку, у першай птушынай песеньцы – паўсюдна Яна. Вясна!

І наша задача простая, як усё самае важнае ў жыцці, – пусціць яе ў сваё сэрца. Як гэта зрабіў ужо маленькі хлопчык, зачаравана схіліўшыся над галінкай вярбы з пухнатымі коцікамі. Ён глядзіць на яе іншымі вачамі, адчувае ў ёй усю Вясну да донца і сам не ведае, што ў гэта імгненне ў ім нараджаецца Паэт.

Пусціце Вясну ў сваё сэрца! Вясну, вечную, як каханне…

 

Настасся Нарэйка 

***

Добры вам дзень!

Добры вам дзень!

Добрыя словы –

Добрым людзям.

Давайце па дзесяць разоў

(Не радзей!)

Сустрэчным усім

Гаварыць іх будзем.

 

Добры вам дзень!

Добры вам дзень!

Усім незнаёмым

Кажыце, дзеці.

Тады будзе многа

Цяпла і надзей,

Тады ўсе шчаслівымі

Будуць на свеце.

 

Добры вам дзень!

Добры вам дзень!

Добрыя словы.

Шчырыя словы.

Родныя словы

Для родных людзей.

Словы маёй

Беларускай мовы.


Анатоль Шушко 

ЧАМУ?

Чаму пяю, калі шчаслівы,

Хмялею з песняю у згодзе?

Бо хваляй зычнаю прыліву

ЯНА да сэрца шлях знаходзіць.

Чаму, хоць боль душу вярэдзіць,

У словах пульс жыцця сцвярджальны? –

За ёю права папярэдзіць

Сляпога гневу крок адчайны.

Чаму і ў скрусе адгукнуся,

Адклікнуся зблудзіўшым рэхам?

Бо БЕЛАРУССЮ захлынуся,

Калі прад ёй паўстану грэшны.


Верш чытае Любоў Красеўская


Георгій Тамашэвіч

ВЕКАВЫ ЖЫЦЦЯПІС

Расцвітаюць і вёсны, і леты

Амплітудай жаданых замоў.

Абнімаюць бульвары, праспекты

Дабрынёй маю думку ізноў.

Бачу: свецяцца яркія дахі,

Ізумрудныя рэк рукавы,

Жураўліныя кранаў размахі

І веслярны канал прызавы.

Накірункі, шляхі-скрыжаванні –

Гасцявая сардэчнасць без віз.

Цытадэль Пераможным гучаннем

Векавы беражэ жыццяпіс.

Саграваюць пялёсткі каштанаў

І алеяў святочны парад.

Назвы вуліц душой завярстаны

Ў нябесны жывы зарапад.


Мікіта Вайцюк чытае верш Міколы Антаноўскага


Анатоль Галушка 

МАЕ БЕРАГІ

Калі далёка ад Радзімы,

Жывым хай будзе напамінам

Зямля, цябе што нарадзіла

Дачкою годнай, годным сынам.

 

Хай дасць пяшчоты, моцы, сілы

І абароніць ад нягоды.

І ўсё, што сэрцу люба, міла –

Не згіне век, не выйдзе з моды,

 

Як сонца, што ўстае-садзіцца.

І неба ў зорках незлічоных.

Як звон і спеў жывой крыніцы,

І лесу пах, і гул чароўны.

 

Як птушак спеў. І подых ветра.

Як прыгажосць садоў у квеце.

Як маці. Бацька. Праўда. Вера.

Радзіма, што адна ў свеце.

 

Квітней, калыска маіх продкаў.

Каб не бяднела рыбай Шчара.

Каб шчупакі вяліся, плоткі.

Самы, вялікія, як мара.

 

Каб ветры пахлі сенам, пожняй.

Світанак каб будзілі пеўні.

Каб жыў агонь у хаце кожнай,

А ў свята каб гучалі песні.

 

Хай словы ўсе – да Богу ў вушы.

Жыві мой краю дарагі.

Ляцелі каб, як птушкі, душы

Туды, дзе нашы берагі.


Алёна Папко 

***   

Цвіце зямля рамонкамі і мятай,

Маліннік заплятаецца ў жыццё.

Мне не парушыць казачнага свята,

Не наталіцца сонечнасцю дзён.

 

А далягляд імжыць над цішынёю Сунічнай.

І ніколі не збяднець,

Калі палі красуюць збажыною,

Калі ўзыход спяшае ружавець.

 

Прыйду на міг, застацца каб навечна

І любавацца дзіўнай стараной –

Звіняць лугі над Ясельдаю-рэчкай,

Зямля гудзе сівою даўніной…


Николай Ковалевич 

***

Какая ночь

                     царит в округе!

Как светел

                   свет серпа луны!

Звезд саксофон

мерцаний фуги

Роняет в лоно тишины.

Мой друг,

се сказочные ночи

Стоят в преддверии весны,

Они восторгом будят очи,

Они тревожат наши сны.

Есть в них сладимая отрада,

Есть в них

торжественный покой,

Они – вселенская награда

Земле, загрезившей весной.


Надзея Парчук

РОДНАЙ БЕЛАРУСІ

Я сваёй Беларусі да зямлі пакланюся

І прызнаюся шчыра ў каторы ўжо раз,

Што ўранні і ўвечар з чыстым сэрцам малюся,

Каб яна працвітала і мужнела шточас.

 

Нібы сейбіт у полі, нестамлённа шчырую,

Сею зерне любові, каб шчаслівым быў лёс.

За яе дарагую малітоўна прашу я

Бласлаўлення святога ў высокіх нябёс.

 

Я сваёй Беларуссю ўсё жыццё ганаруся

І шаную, бы маці дарагую сваю,

У любові даччынай толькі ёй прызнаюся,

Ёй адзінай на свеце звонка песні пяю…


Юрий Матюшко 

ПОРА ПРИШЛА

Пора впустить в себя весну,

Её тепло, и свет, и звуки.

Затосковались по веслу

Отвыкшие за зиму руки.

 

Дождей уже не воротить,

И холод неуместен, вроде...

Пора в походы уходить

По рекам после половодья.


Татьяна Шульга

***

Гудит весна над яблоневым цветом

Апрельской медоносною пчелой.

Теплынь стоит такая, словно летом!

И всё цветёт! Цветёт наперебой!

 

И птицы по утрам поют, как в мае,

И девичьи прически у берёз!

И я себя саму не понимаю,

Вскипая цветом стихотворных грёз...


Галіна Бабарыка 

ЗВЫЧАЙНЫ ДЗЕНЬ

Праменьчык цёпла прывітаўся з клёнам,

На міг заблытаўся ў кроне,

Пасля пабег за сонечнаю хваляй,

Што паплыла ў зямную далеч.

 

Мяжа святла і ценю па абшарах

Усё далей. Мінае хмара.

Прастор пад васільковым парасонам

Ляжыць бурштынава-зялёны.

 

Чакае свет вячэрняй прахалоды.

Гусей крыклівыя чароды,

Шукаючы ў стаўку сабе ратунак,

Глядзяць на лужу з яўным сумам…

 

І дождж прыйшоў,

прыбег нябесным шляхам,

У шыбы стукаў і па даху,

Змятаў, змываў струменямі пылоту

І гнаў нясцерпную спякоту.

 

Адходзіў дзень… Звычайны, як мільёны…

Дажджом натоленыя гоні

Страсалі кроплі дажджавыя з лісця…

Усё паўторыцца калісьці:

 

Спякотны дзень і дождж, і ночкай зорнай

Гараць каралі ў рэчцы соннай…

Ісці жыццю ўсё тымі ж берагамі…

Паўторыцца… Без нас ці з намі…


Ирина Морих 

АПРЕЛЬ

Ищу ответ в зеркальной глубине,

Где тихо спит неведомое мне,

Чуть слышен звон в неведомой пыли,

Покров тончайший сумерки сплели.

 

И шепчут губы тайные слова,

И звуки, уловимые едва,

Уже не гаснут, медленно плывут,

В поток преображения зовут.

 

И нужно лишь поглубже заглянуть,

Чтоб наяву забыться и уснуть,

След отыскать на грани бытия,

Где мягко брезжит свет, где музыка моя...

 

Я протяну раскрытую ладонь,

Чтоб знаки начертал на ней огонь –

И стрелы проникающих лучей

Согреют флейтой дремлющий ручей.

 

На дне его к разгадке бытия

Хранится ключ. Там - музыка моя.

Сквозь волны улыбается апрель,

Качается земная колыбель.


Оксана Валуй «Апрель»https://yadi.sk/i/YvFhArGEIcvO5Q


Творы аўтараў Віцебшчыны можна чытаць, слухаць і глядзець тут: http://www.oo-spb.by/index.php?id=2130

Творы аўтараў Магілёўшчыны можна чытаць, слухаць і глядзець тут: http://www.oo-spb.by/index.php?id=2166

Творы аўтараў Гродзеншчыны можна слухаць і глядзець тут: http://www.oo-spb.by/index.php?id=2171

 

Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси