Сон у руку
Вы ведаеце, якія салодкія сны зімой бачыць мядзведзь? А ці ў правільным парадку запальвае святло святлафор на гарадскіх вуліцах? Чаму з ледзяка, што з даху звесіўся, раптам весела паляцелі кропелькі на зямлю? Пра што марыць пяцігадовая Насцечка, у якой хутка дзень нараджэння? На ўсе гэтыя пытанні дашкольнікі, а таксама школьнікі пачатковых класаў даведаюцца, калі разгорнуць новую каляровую кніжку вершаў Анатоля Мохарава.
З чаго складаецца лета?
Дзеці ў сваёй большасці вельмі любяць слухаць і чытаць вершы. Асабліва меладычныя, добра рыфмаваныя, напісаныя аўтарам пра тое, што малым ужо вядома, яны весяляць і супакойваюць, такія творы чытаюць на ноч і абавязкова вучаць на памяць, бо яны лёгка запамінаюцца.
Цікава для дзетак
Хочаце даведацца пра вялікі сакрэт прыгожага і дужага, але трохі зладзеяватага ката Матроса, які жыў на краі адной вёскі і якога баяліся бадай усе вясковыя каты? Толькі прачытаўшы цікавую казку “Кот Матрос і мышка Анфіса” таленавітага пісьменніка Міхася Слівы, юны чытач зможа раскрыць яго: аказваецца, гэты бясстрашны кот дружыў з… маленькаю мышкаю Анфісаю.
Ура!
Мы рады сообщить, что серия «В контакте» пополнилась новыми книгами: «Всё ли нам по барабану», «Статус: в активном поиске» Лины Богдановой. Серия книг «В контакте» выходит в издательстве «Народная асвета» с 2017 года и уже включает 5 книг: «А кто сказал, что будет просто?», «Конец света отменяется!», «Настроение цвета «мокрый асфальт», «И не только про ЭТО», «Когда кончаются ладушки».
Чужых дзяцей не бывае
Яшчэ зусім нядаўна, на XXV Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы ў Мінску, прэзентавалася выданне для дзяцей «Азбука ў вершах і малюнках» Віктара Кажуры, а цяпер творца збіраецца прэзентаваць сваю кнігу, пераствораную па-сербску, на міжнародным кніжным кірмашы ў Сербіі.
Папулярна, змястоўна, цікава
Адразу дзве навукова-папулярныя кнігі выдаў нядаўна вядомы пісьменнік Міхась Пазнякоў. Першая — “Хто прыдумаў і калі” — апавядае пра гісторыю тэхнікі, транспарту і рэчаў, якімі мы карыстаемся штодзенна. Другая, “Падарожжа ў гісторыю спорту”, апавядае пра ўзнікненне і развіццё 70 найбольш папулярных відаў спорту.