Цікава для дзетак. Карысна і павучальна для дарослых


Цікава для дзетак

Хочаце даведацца  пра вялікі сакрэт прыгожага і дужага, але трохі зладзеяватага ката Матроса, які жыў на краі адной вёскі і якога баяліся бадай усе вясковыя каты?

Толькі прачытаўшы цікавую казку “Кот Матрос і мышка Анфіса” таленавітага пісьменніка Міхася Слівы, юны чытач зможа раскрыць яго: аказваецца, гэты бясстрашны кот дружыў з… маленькаю мышкаю Анфісаю. Неверагодна, але факт! Так сталася, што аднойчы менавіта Анфіса яго выратавала. На Матроса напаў лясны драпежнік – ліс, і, параненага, вельмі змучанага,  мышка змагла  адвесці ад ката бяду, вылечыць. Іх сапраўдная дружба прайшла і праз яшчэ адно выпрабаванне, калі Анфісу захапіў страшны кот Барс…

Гэтая і іншыя казкі, досыць цікавыя і вельмі павучальныя гісторыі, арыентаваныя для дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту, увайшлі ў новую кнігу “Сакрэт Дзімы” вядомага літаратара з Рагачова ў гомельскім выдавецтве “Барк”. Бясспрэчна, новыя творы Міхася Слівы прыйдуцца даспадобы дзятве. І не толькі. Улічваючы іх і павучальнасць, гуманістычны падтэкст, то і асобным дарослым не бракавала б зазірнуць пад вокладку гэтага прыгожага афармленага выдання! 

Улад ПРЫАЗЁРНЫ

Фота аўтара

СКАЧАТЬ