15 кастрычніка 80-годдзе адзначае Анатоль Дзенісейка


15 кастрычніка  80-годдзе адзначае Анатоль Дзенісейка

15.10.2026                                                          Новости


15 кастрычніка  80-годдзе адзначае  член Саюза пісьменнікаў Беларусі публіцыст, празаік, прававед, краязнаўца Анатоль Іванавіч Дзенісейка.

АНАТОЛЬ ІВАНАВІЧ ДЗЕНІСЕЙКА  нарадзіўся ў в. Вулька-Антопальская Драгічынскага раёна. Пасля заканчэння Антопальскай сярэдняй школы праходзіў тэрміновую службу (1965-1968) у Савецкай арміі. У 1973 годзе закончыў юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У тым жа годзе быў абраны народным суддзёй суда Іванаўскага раёна. У 1979 –  быў членам судовай калегіі па крымінальных справах Брэсцкага абласнога суда. Працаваў на пасадзе пракурора Іванаўскага і Драгічынскага раёнаў 26 гадоў (1980-2006) да выхаду на пенсію.

За час працы на старонках газет былі апублікваны сотні арыткулаў, актыўна асвятляе надзённые тэмы. У 2007 годзе прыняты ў Саюз пісьменнікаў Беларусі. Выдаў 14 кніг і ўклаў два калектыўныя зборнікі. Актыўна ўдзельнічае ў рабоце па захаванні культурна-гістарычнай спадчыны. Мае шэраг прэстыжных узнагарод. Лаўрэат прэміі “Берасцейская зорка” у намінацыі “Культура” (2002), узнагароджаны медалём Святой Еўфрасінні Полацкай (2005).

 

 

Паважаны Анатоль Іванавіч!

Спяшаемся віншаваць Вас з Вашым асабістым святам – шаноўным юбілеем!

У гэты асаблівы дзень мы жадаем Вам невычэрпнага натхнення, новых творчых вяршынь і доўгіх гадоў плённай працы.

Жадаем Вам моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі, і каб у Вашым жыцці заўсёды было месца для радасці і гармоніі.

З глыбокай павагай,

Таццяна ДЗЕМІДОВІЧ,

старшыня Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі,

і калегі па пяры

 

 

Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси