14.09.2026 Новости
З сумам паведамляем, што 12 верасня з жыцця пайшоў Міхаіл Аляксандравіч Уласенка.
Міхаіл Аляксандравіч нарадзіўся 10 лютага 1937 года ў в. Юшкавічы Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці. Скончыў вучылішча механізацыі, аддзяленне журналістыкі Вышэйшай партыйнай школы пры ЦК КПСС.
Служыў на Балтыйскім ваенна-марскім флоце. Працаваў трактарыстам, мантажнікам на будаўніцтве Брацкай ГЭС, карэспандэнтам Крычаўскай раённай газеты «Ленінскі кліч», галоўным рэдактарам Магілёўскага абласнога тэлерадыёкамітэта, галоўным рэдактарам Горацкай раённай газеты «Ленінскі шлях», уласным карэспандэнтам абласных газет «Магілёўская праўда», «Зямля і людзі».
Член Саюза пісьменнікаў Беларусі. Аўтар зборнікаў вершаў: «Мелочи жизни», «Базар житейской суеты», «Вершаплёт», «Маскарад перабудовы».
Пісьменнікі Магілёўшчыны смуткуюць з прычыны смерці Міхаіла Аляксандравіча і выказваюць шчырыя спачуванні яго родным і блізкім.
Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси


