06.08.2026 Новости
На творчым рахунку юбіляра — шэраг аўтарскіх кніг, якія атрымалі добрыя водгукі калег, работнікаў бібліятэк і чытачоў. Яго вершы друкаваліся ў шматлікіх калектыўных зборніках і перыядычных выданнях Беларусі і Расіі. Міхаіл Іванавіч пераклаў на рускую мову кнігі вершаў знакамітых беларускіх паэтаў Казіміра Камейшы і Міхася Пазнякова, а таксама асобныя вершы Навума Гальпяровіча, Віктара Шніпа, Уладзіміра Мазго. Ён актыўна працуе з юнымі літаратарамі, часта выступае перад чытачамі ў самых розных аўдыторыях.
Творчая і грамадская дзейнасць паэта адзначана дыпломамі лаўрэата літаратурных конкурсаў, ганаровымі граматамі ўстаноў адукацыі і культуры, медалямі творчых арганізацый.
Калегі па пяры сардэчна віншуюць Міхаіла Іванавіча Куляша з юбілеем і жадаюць яму моцнага здароўя, даўгалецця і новых творчых поспехаў.
Саюз пісьменнікаў Беларусі, Мінскае гарадское аддзяленне
Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси


