ДА 60-ГОДДЗЯ ГАННЫ ІОСІФАЎНЫ СКАРЖЫНСКАЙ-САВІЦКАЙ


ДА 60-ГОДДЗЯ ГАННЫ ІОСІФАЎНЫ СКАРЖЫНСКАЙ-САВІЦКАЙ

03.08.2026                                                          Новости


Дарагая Ганна Іосіфаўна!

 

Вядомы тэзіс – для дзяцей трэба пісаць, як для дарослых, толькі лепш – пацверджаны Вашай творчасцю спаўна. Сведчанне гэтага – шматлікія дасягненні і высокія ўзнагароды. Місію вядомага ў Беларусі, запатрабаванага аўтара твораў для дзяцей і юнацтва Вы несяце на трывалай ідэйнай аснове з хрысціянскіх каштоўнасцяў і народных традыцый. З дапамогай сваіх твораў Вы вучыце маленькіх чытачоў любіць Радзіму, працу, паважаць старэйшых, шанаваць сяброўства, не забываць родную беларускую мову. Гэта Ваш унёсак у наша шчаслівае заўтра. Дарагая Ганна Іосіфаўна! З нагоды Вашага 60-годдзя жадаем Вам моцнага здароўя і шчасця, энергіі і натхнення для новых поспехаў і перамог. Няхай у доме заўсёды будзе добрае надвор’е, а ў сэрцы пануюць мір і спакой. З ЮБІЛЕЕМ!

 

Калектыў

Гродзенскага абласнога аддзялення

Саюза пісьменнікаў Беларусі

 

3 жніўня 2026 года

 

Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси