30.07.2026 Новости
Нарадзіўся Васіль Андрэевіч у 1956 годзе ў в.Гарадная Столінскага раёна Брэсцкай вобласці. Служыў у Савецкай Арміі (1974-1976). Вучыўся ў Брэсцкім педагагічным інстытуце (1977-1982). Працаваў настаўнікам роднай мовы і літаратуры, выяўленчага мастацтва, намеснікам дырэктара ў Гараднянскай сярэдняй школе (да 2018 года). Захапляецца жывапісам і ганчарствам. З 2015 года з’яўляецца дырэктарам Цэнтра ганчарства ў в. Гарадная. Друкаваўся ў раённым, абласным, рэспубліканскім друку. У 2018 годзе выдаў першы зборнік паэзіі «Прызнанне»…(2018), «Я веру!» (2023), «Мая малітва» ( 2026). Член Беларускага саюза майстроў народнай творчасці (2020). Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (2021).
Васіль Казачок уганараваны званнем Лаўрэата спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у галіне дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (2021), прэміі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму ( 2018).
Паважаны Васіль Андрэевіч!
Ад усёй душы віншуем Вас з цудоўным юбілеем!
Мы шчаслівыя быць побач з Вамі на Вашым творчым шляху і бачыць, як пад Вашым пяром нараджаюцца дзівосныя вершы.
Ваша паэзія – гэта адлюстраванне Вашай прыгожай душы, Вашага багатага ўнутранага свету, Вашага непаўторнага погляду на жыццё.
Мы жадаем Вам моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі, каб працягваць радаваць нас сваім талентам.
З павагай,
Таццяна ДЗЕМІДОВІЧ,
старшыня Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі,
і калегі па пяры
Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси


