16.07.2026 Новости
ДА 75-ГОДДЗЯ ЛЮДМІЛЫ АНТОНАЎНЫ КЕБІЧ
Дарагая Людміла Антонаўна!
…Што можна пажадаць жанчыне-творцы, якая стала прыкладам бесперапыннага імкнення да гармоніі і любові ў кожным паэтычным радку, празаічным сюжэце, у кожным кроку па роднай зямлі, у кожнай хвіліне, пражытай сярод людзей і для людзей?.. Прайшоўшы скрозь шматлікія выпрабаванні лёсу, Вы працягваеце захоўваць у сабе сардэчную цеплыню, душэўнасць, чалавечнасць, а самае высокае, светлае пачуццё зрабілі сваёй дамінантай, генератарам шматлікіх творчых задум, крыніцай натхнення і жыццёвых сіл. Дарагая Людміла Антонаўна! Віншуем Вас з 75-годдзем і шчыра жадаем Вам моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі для новых яркіх здзяйсненняў і простага чалавечага шчасця. Няхай гармонія, дабрыня, прыгажосць са старонак Вашых кніг заўсёды вяртаюцца да Вас і складаюць кожны Ваш дзень.
З ЮБІЛЕЕМ!
Калектыў
Гродзенскага абласнога аддзялення
Саюза пісьменнікаў Беларусі
17 ліпеня 2026 года
Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси


