24.02.2026 Новости
БАРАНАВІЧЫ. Прысвечанае Міжнароднаму дню роднай мовы тэматычнае літаратурнае мерапрыемства адбылося ў раённым цэнтры з удзелам члена СПБ, паэтэсы Таццяны Мікалаеўны Яцук.

18 лютага ў Цэнтральнай бібліятэцы горада Баранавічы зладзілі змястоўную паэтычную сустрэчу пад назвай «Я слову трапнаму складаю оду».

На сустрэчы студэнтаў тэхналагічнага каледжа і каледжа лёгкай прамысловасці з членам Саюза пісьменнікаў Беларусі, кіраўніком літаратурнага аб’яднання «Купальскія зоры» Таццянай Яцук гутарылі пра паэзію, пра родную мову. Таццяна Мікалаеўна распавядала пра свой шлях у літаратуру, чытала вершы, адказвала на пытанні зацікаўленай моладзі. Гучаў саксафон, песні ў выкананні салістаў аркестра Васіля Прадуна. Сустрэча нікога не пакінула абыякавым.
САЮЗ ПІСЬМЕННІКАЎ БЕЛАРУСІ
Гродзенскае абласное аддзяленне
Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси


