Людміла Кебіч і Ганна Скаржынская-Савіцкая: смак роднай мовы


Людміла Кебіч і Ганна Скаржынская-Савіцкая: смак роднай мовы

24.02.2026                                                          Новости


ЛОЙКІ, ГРОДЗЕНСКІ РАЁН. Напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы вядомыя гродзенскія пісьменніцы правялі шэраг незабыўных творчых сустрэч са школьнікамі аднаго з аграгарадкоў Прынёмання.

 

 

18 лютага ў Лойкаўскай сярэдняй школе адбылася творчая сустрэча з пісьменніцамі Гродзеншчыны: старшынёй Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, паэтэсай, празаікам Людмілай Антонаўнай Кебіч і дзіцячай пісьменніцай, членам СПБ Ганнай Іосіфаўнай Скаржынская-Савіцкай.

 

 

Гэта ўжо стала добрай традыцыяй у Лойках у рамках Тыдня роднай мовы. Падчас сустрэчы шаноўныя госці прэзентавалі свае новыя творы, дзяліліся яркімі старонкамі жыцця і творчай біяграфіі.

 

Прысутных на сустрэчы цікавіла ўсё: любімая кніга пісьменніц у дзяцінстве, адкуль яны чэрпаюць натхненне для напісання новых твораў, якія рысы характару цэняць у людзях. У зале гучалі словы роднай мовы, чыталіся вершы ў выкананні паэтэс, а таксама вучняў школы. Сустрэча з пісьменніцамі прынесла шмат станоўчых эмоцый. Напрыканцы сустрэчы адбылася аўтограф-сесія з набыццём кніг.

 

 

Сустрэча юнакоў з таленавітымі творцамі і іх мастацкім словам адышла ў гісторыю, але пакінула нямала святла і цеплыні ў дзіцячых сэрцах.

 

САЮЗ ПІСЬМЕННІКАЎ БЕЛАРУСІ

Гродзенскае абласное аддзяленне

 

www.pisateli.by

 

Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси