14.01.2026 Новости
Мінскае гарадское аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі запрашае аўтараў да ўдзелу ў калектыўным зборніку твораў, прысвечаных гераіням нашага часу. Імі могуць быць лепшыя працаўнікі ў самых розных сферах народнай гаспадаркі, медыцыны, культуры, навукі, адукацыі, спорту, вядомыя грамадскія і дзяржаўныя дзеячы.
На разгляд рэдакцыйнага савета прымаюцца творы малой прозы (апавяданне — да 10 камп"ютарных старонак, навела, замалёўка ‒ да 7 камп"ютарных старонак); паэзіі (3 — 5 вершаў, або паэма); публіцыстыкі (артыкул, нарыс, эсэ, інтэрв"ю) — да 8 камп"ютарных старонак.
Абавязкова да тэксту дадаваць фота гераіні.
Творы дасылаць на электронны адрас: mgo-oo-spb@mail.ru да 10 чэрвеня 2026 года. З пазнакай “Год беларускай жанчыны”.
Старшыня МГА СПБ М. П. Пазнякоў
Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси


