Палажэнне аб паэтычным конкурсе імя Міколы Маляўкі сярод маладых паэтаў


Палажэнне аб паэтычным конкурсе імя Міколы Маляўкі сярод маладых паэтаў

25.11.2025                                                          Новости


1. Чарговы конкурс праводзіцца Саюзам пісьменнікаў Беларусі, прысвячаецца вядомаму паэту і перакладчыку, лаўрэату літаратурнай прэміі імя Аркадзя Куляшова, прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, Спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва, Нацыянальнай літаратурнай прэміі Мікалаю Аляксандравічу Маляўку, з’яўляецца штогоднім і прымеркаваны да Міжнароднага дня роднай мовы.

2. Мэта конкурсу: выяўленне і падтрымка новых маладых талентаў.

3. У конкурсе могуць прымаць удзел маладыя паэты ва ўзросце да 25 гадоў, якія дасылаюць тры свае вершы на беларускай мове.

4. Тэматыка – самая розная: Радзіма, родны край, мова, мір, сяброўства, стваральная праца, маці, прырода, супрацоўніцтва, каханне.

5. Творы дасылаюцца на адрас: г. Мінск, вул Фрунзэ, д. 5, 220034, Саюз пісьменнікаў Беларусі (каб 308) або на электронны адрас: mgo-oo-spb@mail.ru (з пазнакай – на конкурс імя Міколы Маляўкі).

6. Канкурсанты ўказваюць сваё прозвішча, імя і імя па бацьку, дату нараджэння, адрас, тэлефоны для сувязі.

7. Творы прымаюцца штогод з 1 мая да канца каляндарнага года.

8. Урачыстае падвядзенне вынікаў конкурсу 2025 года адбудзецца 21 лютага ў Міжнародны дзень роднай мовы, дзе лаўрэаты атрымаюць дыпломы і падарункі, а таксама выступяць са сваімі вершамі.

Лепшыя творы будуць прапанаваны да друку.

 

Старшыня ГА

“Саюз пісьменнікаў Беларусі”                   А. М. Карлюкевіч

 

Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси