16.09.2025 Новости
12 верасня напярэдадні Дня бібліятэк Беларусі і Дня народнага адзінства ў актавай зале Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Еўфрасінні Полацкай адбылася творчая вечарына ‒ прэзентацыя кнігі "Страна, в которой я живу" з удзелам аўтара Аляксандра Марозава, члена Саюза пісьменнікаў Беларусі і Расіі.



Марына Шуханкова, член Мінскага гарадскога аддзялення СПБ, якая ўзначальвае навуковую бібліятэку і Цэнтр рускай мовы і культуры Полацкага ўніверсітэта штогод арганізоўвае сустрэчы з цікавымі, таленавітымі асобамі на пляцоўках універсітэта.
На гэты раз паслухаць вершы аб роднай краіне прыйшлі студэнты - філолагі, а таксама прадстаўнікі літаратурных аб'яднанняў рэгіёна.
Прафесійнае, жывое і сапраўднае слова і надалей будзе гучаць для моладзі з дапамогай лепшых прадстаўнікоў пісьменніцтва Беларусі.
Марына Шуханкова, член СПБ
Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси


