Паэт Браніслаў Ермашкевіч выступіў перад гродзенскімі старшакласнікамі


Паэт Браніслаў Ермашкевіч  выступіў перад гродзенскімі старшакласнікамі

15.09.2025                                                          Новости


Лаўрэат прэміі А. І. Дубко, ветэран узброеных сіл і літаратурнага руху, член СПБ, гродзенскі паэт Браніслаў ЕРМАШКЕВІЧ выступіў у Дзяржаўнай установе адукацыі «Сярэдняя школа № 3 імя В. Усава г. Гродна». Браніслаў Іосіфавіч распавёў старшакласнікам пра свой жыццёвы і творчы шлях, прадставіў свае творы і раскрыў сакрэт свайго натхнення

 

 

Як любіць сваю Радзіму і гэта пачуццё выказаць у мастацкім слове? Якая яна, наша гістарычная памяць і гістарычная місія грамадзяніна Беларусі? Якая роля сучаснага айчыннага літаратара ў барацьбе за гістарычную праўду, за адзінства ў нашым грамадстве? Паэт рашуча закранае самыя вострыя і актуальныя тэмы. Іх ён раскрывае з дапамогай уласнага багатага жыццёвага вопыту, а таксама з дапамогай палымянага вершаванага радка.

 

 

Патрыярх беларускай паэзіі Прынёмання, Браніслаў Іосіфавіч Ермашкевіч, якому сёлета споўнілася 88 гадоў, з тых нашых калег, хто перакананы: пра сур’ёзныя рэчы дзецям трэба гаварыць з ранніх гадоў. Каб не было позна. У цэнтры ўвагі ўсіх удзельнікаў літаратурнай сустрэчы ў Гродзенскай 3-й школе быў, вядома, вобраз чалавека. Як асобы і як грамадзяніна, як творцы і як патрыёта.

 

 

Сустрэча з сапраўдным літаратарам, шчырыя эмоцыі гэтага яркага, глыбокага чалавека, як паэт Браніслаў Ермашкевіч, яго па-майстэрску прачытаныя творы на роднай мове; цёплая, сяброўская інтанацыя ў фармаце заўсёды такога неабходнага дыялогу пакаленняў застануцца ў памяці надоўга.

 

САЮЗ ПІСЬМЕННІКАЎ БЕЛАРУСІ

Гродзенскае абласное аддзяленне

 

www.pisateli.by

 

Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси