Вынікі Рэспубліканскага конкурсу на лепшы зборнік паэзіі імя Валянціна Таўлая


Вынікі Рэспубліканскага конкурсу на лепшы зборнік паэзіі імя Валянціна Таўлая

03.08.2025                                                          Новости


Паважаныя сябры, увага! Да ХХХІІ Дня беларускага пісьменства Гродзенскае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі абвясціла конкурс на лепшы зборнік сучаснай паэзіі Беларусі імя паэта-барацьбіта Валянціна Таўлая пад назвай «Шляхі, пракладзеныя ў заўтра».

 

У ходзе конкурсу мы атрымалі больш за паўсотні цудоўных аўтарскіх выданняў з усіх рэгіёнаў Беларусі. Перад намі паўстала змястоўная і яркая панарама мастацтва айчыннага паэтычнага слова. Паведамляем вам, што вынікі творчага спаборніцтва падведезны. Яны выглядаюць наступным чынам:

 

3 месца – Ірына ЗАХАРАВА (Мінск) за кнігу «Мне солнце душу обожгло».

3 месца – Вольга СЕЛІЦКАЯ (Мінск) за кнігу «Есть».

2 месца – Генрых ТАРАСЕВІЧ (Мінск) за кнігу «Прасцяг».

2 месца – Людміла ШАЎЧЭНКА (Гродна) за кнігу «Откровение».

1 месца – Віктар ШНІП (Мінск) за кнігу «Адзінокае дрэва нябёс».

1 месца – Аляксандр МАРОЗАЎ (Астравецкі раён) за кнігу «Страна, в которой я живу».

Гран-пры – Таццяна ЯЦУК (Баранавічы) за кнігу «Прага цішыні».

 

У сувязі з тым, што на конкурс даслана нямала годных паэтычных выданняў на беларускай і рускай мовах, якія проста нельга было абысці ўвагай, прынята рашэнне ўзнагародзіць шэраг аўтараў-канкурсантаў спецыяльнымі дыпломамі Саюза пісьменнікаў Беларусі. Вось гэтыя дыпламанты:

 

Вольга АЛІЗАР (Гродна) за кнігу «У імя Перамогі»;

Надзея САЛОДКАЯ (Полацк) за кнігу «Свят-вадзіца»;

Марына ТРУШЫНА (Паставы) за кнігу «Мне говорили…»;

Наталля КАНДРАШУК (Кобрын) за кнігу «Рифмуя душу»;

Алена БЕЛЬСКАЯ (Маладзечна) за кнігу «Примерила счастье»;

Алена КОТАВА (Пружаны) за кнігу «Да бацькоў»;

Тамара КАВАЛЬЧУК (Асіповічы, Мінск) за кнігу «Усё, што люблю»;

Руслан ПІВАВАРАЎ (Ліда) за кнігу «Беседа»;

Наталля САВЕТНАЯ (Гарадок, Мінск) за кнігу «Солнечные грошики»;

Вольга НОРЫНА (Мінск) за кнігу «Сосновая иголка».

 

Да ўвагі пераможцаў! Просім усіх пералічаных вышэй аўтараў з’явіцца 7 верасня па адрасе: горад Ліда, вуліца Замкавая, 7 у Дом-музей Валянціна Таўлая для ўрачыстага ўзнагароджання. Пачатак цырымоніі ў 13.00.

 

Дарагія калегі! Мы вельмі ўзрушаныя тым, з якім энтузіязмам вы паставіліся да нашага конкурсу, якія сардэчныя і арыгінальныя надпісы пакінулі на кнігах для гродзенскіх бібліятэк. Гэта ваш агульны, вялікі ўнёсак у напісанне чарговай важкай главы ў гісторыю айчыннай літаратуры. Усе атрыманыя на конкурс кнігі зоймуць пачэснае месца ў фондах Гродзенскай абласной навуковай бібліятэкі імя Яўхіма Карскага, якая ў хуткім часе адзначыць 195-годдзе з дня свайго заснавання, і Цэнтральнай гарадской бібліятэкі г. Гродна імя Андрэя Макаёнка. Наш конкурс, які насіў імя славутага прынёманскага паэта-барацьбіта за шчасце і адзінства Беларусі Валянціна Таўлая, дазволіць аматарам літаратуры Гродзенскай вобласці бліжэй пазнаёміцца са светам сучаснай айчыннай паэзіі. З вашай дапамогай мы разам праклалі шляхі ў заўтра. Мы ўпэўненыя ў тым, што дзякуючы нашай еднасці і духоўнай роднасці яно будзе светлым.

 

САЮЗ ПІСЬМЕННІКАЎ БЕЛАРУСІ

Гродзенскае абласное аддзяленне

 

www.pisateli.by

 

 

Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси