06.07.2025 Новости
Члены Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі далучыліся да святкавання Дня незалежнасці Рэспублікі Беларусь у Брэсце, Каменцы, Жабінцы, Кобрыне, Лунінцы.


Пісьменнік, гісторык Анатоль Бензярук прыняў удзел у мітынгу «Вазьмі сабе ў прыклад героя», які адбыўся на Брацкай магіле савецкіх воінаў і партызан у Жабінцы. Эпіцэнтрам урачыстасцяў у гонар Дня Незалежнасці ў Брэсце стала пляцоўка ля галоўнага ўвахода ў мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой». А паэт-ганчар з в.Гарадная Столінскага раёна Васіль Казачок 3 ліпеня прадставіў Брэстчыну на выставе, прысвечанай вялікаму святу, у Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета ў Мінску.
Па інфармацыі Брэсцкага абласнога аддзялення
Саюза пісьменнікаў Беларусі
Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси


