05.07.2025 Новости
У апошнія чэрвеньскія дні было людна ў паштовым аддзяленні “Жабінка 1”. Гэта і нядзіўна – многія жыхары горада-спадарожніка спяшаліся працягнуць падпіску на перыядычныя выданні, перш за ўсё раённае выданне “Жабінка актуальна” і абласную газету “Заря”.
У падпісной кампаніі актыўны ўдзел прыняў пісьменнік і журналіст, аўтар кнігі “Галавасек” Анатоль Бензярук. Анатоль Расціслававіч расказаў пра сваю кнігу, што выйшла ў свет у канцы 2023 года і карыстаецца вялікім попытам сярод землякоў, якія цікавяцца гісторыяй вёскі Драмлёва, знішчанай карнікамі 11 верасня 1942 года.

Асобна пісьменнік распавёў пра літаратурную старонку “Плынь”, якая выдаецца ў жабінкаўскай раённай газеце з 1967 года. За гэты час “Плынь” стала творчай пляцоўкай для больш чым 200 паэтаў і празаікаў Брэстчыны, найпершы тых, хто звязаны сваімі біяграфіямі з жабінкаўскім краем. Літстаронка дасюль мае сваіх прыхільнікаў і карыстаецца попытам у чытачоў розных узростаў і пакаленняў.
Па звестках Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі
Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси


