Творчая сустрэча


Творчая сустрэча

07.04.2025                                                          Новости


Сустрэча з вядомым пісьменнікам Віктарам Шніпам адбылася ў сталічнай бібліятэцы №7 імя Я.Коласа.

Пачалася імпрэза з музычнага падарунка Віктару Анатольевічу. Падарылі святочны настрой навучэнцы музычнай школы №3 імя Ф. Шапэна.

Пасля творца распавёў пра бесклапотнае вясковае дзяцінства, вучобу ў архітэктурна-будаўнічым тэхнікуме і літаратурным інстытуце, расказаў пра знаёмства з будучай жонкай пісьменніцай Людмілай Рублеўскай падчас вучобы ў Маскве. Адказаў на шматлікія пытанні слухачоў.

Прыхільнікам таленту былі прадэманстраваныя здымкі з сямейнага архіву і ўрыўкі з фільма пра жыццё і творчасць пісьменніка.

У цудоўным выкананні паэтычнага тэатра “Рытмы сэрца” прагучала лірычная кампазіцыя. А навучэнец 29 гімназіі Елісей Удавічэнка прачытаў легенду пісьменніка “Паўночны кажанок”. Дэкламавалі творы Віктара Шніпа і іншыя прыхільнікі яго творчасці.

Падрыхтавала і правяла літаратурна-музычную імпрэзу супрацоўнік  МГА Саюза пісьменнікаў Беларусі, паэтэса Іна Фралова.

 

Ганна Старадуб

 

Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси