Віншуем лаўрэатаў!


Віншуем лаўрэатаў!

02.04.2025                                                          Новости


Мінскае гарадское аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі падвяло вынікі літаратурнага конкурсу “Славянскі калейдаскоп” 2025 года. Яго падтрымалі культурна-асветніцкае грамадскае аб’яднанне “Наша Русь” і Прадстаўніцтва Россупрацоўніцтва  ў Рэспубліцы Беларусь.  Конкурс прымеркаваны да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі і прысвечаны 80-годдзю Вялікай Перамогі савецкага народа над фашысцкай Германіяй. У ім прынялі ўдзел юныя літаратары Беларусі і Расіі, якія даслалі на разгляд прафесіянальнага журы звыш 200 твораў паэзіі, прозы і публіцыстыкі. Лаўрэатамі конкусрсу сталі наступныя юныя  літаратары:

У намінацыі “Паэзія”

Кацярына Мізерыя (1-е месца), Яраслаў Пастэрнаковіч (2-е месца), Арцём Гарастовіч (2-е месца, усе г. ‒ Брэст), Юстына Сядых (3-е месца, г. Драгічын), Паліна Салавей (3-е месца, г. Бяроза), Аляксандра Кулакова (3-е месца, г. Жодзіна).

У намінацыі “Малая проза”

Ганна Чур (1-е месца, а/г Астрошыцы, Лагойскі р-н), Анастасія Землякова (2-е месца, г. Магілёў), Павел Арлянін (3-е месца, в. Сямігосцічы, Столінскі р-н), Лізавета Барабанава (3-е месца, г. Вязьма, Расія).

У намінацыі “Публіцыстыка”

Уладзіслаў Абрамовіч (1-е месца, г. Мінск), Паліна Быкава (2-е месца, г. Круглае), Ізабэль Ладышава (2-е месца, г. Мінск), Дзіяна Дзеўлікамава (2-е месца,  г. Мінск), Арына Гарная (3-е месца), Таццяна Забурдаева (3-е месца), Арсеній Чопчыц (3-е месца), Ганна Еўсіевіч (3-е месца, усе ‒ г. Мінск), Ангеліна Пухальская (3-е месца,  г. Гомель).

Урачыстае ўручэнне ўзнагарод адбылося ў Доме літаратара другога красавіка ў Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі.

 

Міхась Пазнякоў,

Старшыня Мінскага гарадскога аддзялення

СПБ, старшыня журы конкурсу.

 

Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси