Каб было ў каго потым вучыцца…


Каб было ў каго потым вучыцца…

02.04.2025                                                          Новости


Мінскае гарадское аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі распачало новы праект «Настаўнік, выхавай вучня…», у межах якога прайшло першае тэматычнае мерапрыемства – сумесны творчы вечар вядомага паэта, лаўрэата Нацыянальнай літаратурнай прэміі Беларусі, уладальніка «Залатога Віцязя» у жанры паэзіі, галоўнага рэдактара часопіса «Новая Немига литературная» Анатолія Аўруціна і паэтэсы, лаўрэата міжнародных літаратурных конкурсаў,  доктара філалагічных навук, прафесара Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М. Машэрава Алены Крыклівец.

Адкрыў вечар заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь, старшыня Мінскага гарадскога аддзялення СПБ Міхась Пазнякоў, які таксама ўзрасціў шмат юных творцаў. Таму ва ўступным слове Міхаіл Паўлавіч адзначыў, як важна пачынаючаму аўтару знайсці свайго настаўніка, як важна не разгубіцца на перакрыжаванні творчага выбару, не страціць веру ў сябе і плённа працаваць над удасканаленнем вершаванага радка.

Узнёслае паэтычнае слова мэтра літаратуры і яго таленавітай вучаніцы напоўніла прастору Цэнтральнай бібліятэкі імя Я.Купалы, зачаравала ўсіх прысутных вобразнасцю радкоў, глыбінёй зместу, заставіла задумацца над сэнсам жыцця і па-сапраўднаму акрыліцца, бо, як піша ў сваім вершы Анатолій Аўруцін: «Человек – это всё ж единица полёта».

Па словах Алены Крыклівец, яна з дзяцінства захапляецца паэзіяй Анатолія Аўруціна. Лёсавызначальным у яе творчасці стала і тое, што дваццаць пяць гадоў таму менавіта Анатолій Юр’евіч першым заўважыў яе паэтычны талент і надрукаваў нізку вершаў старшакласніцы ў часопісе          «Немига литаратурная». З тых часоў Алена Уладзіміраўна адчувае надзейнае плячо настаўніка Анатолія Юр’евіча, які падказвае, накіраўвае, натхняе, піша ўступныя артыкулы да яе зборнікаў паэзіі, дапамагае сцвердзіць асабісты шлях у літаратуры.

І шлях гэты пракладзены пад светлымі зорамі паэтычнага лёсу Алены Крыклівец, якая шчыра прызнаецца:

 

…Ветер сдул бумагу со стола

И опять в окно моё стучится,

А душа как будто ожила,

Отпустив заветную страницу.

 

Выступілі на творчым вечары сябры і прыхільнікі творчасці Анатолія Аўруціна і Алены Крыклівец. Пісьменніца Валянціна Драбышэўская і  рэжысёр Святлана Яфрэмава прыгожа прадэкламавалі вершы. Артыст тэатра і кіно Сяргей Кравец і спявачка Іна Кравец выканалі песні на словы А.Аўруціна, М. Пазнякова. З відэа лілася цудоўная песня на словы А. Крыклівец, музыку А. Кірылава ў выкананні дзіцячых калектываў Цэнтра культуры «Віцебск».

Аздобіў мерапрыемства шыкоўны відэафільм, які падрыхтавала муза паэта Анатолія Юр’евіча, шчыры сябар па жыцці Зоя Рыгораўна Аўруціна.

Сапраўды, калі ёсць таленавіты, удзячны вучань, сэрца настаўніка шчаслівае.

 

Агата Пісар

 

Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси