20.03.2025 Новости
У межах XXXII Мінскай міжнароднай кніжнай выставы ў сталічнай бібліятэцы №7 адбылася сустрэча з членам Саюза пісьменнікаў Расіі Валерыем Леанідавічам Міхайлоўскім.
Пісьменнік доўгі час жыў у Ханты-Мансійскай аўтаномнай акрузе. Валерый Леанідавіч распавёў пра культуру і побыт народа, расказаў пра нацыянальных аўтараў і іх творы. Прадэманстраваў пояс паляўнічага, дзённік мясцовага жыхара, шматлікія фотаздымкі, а таксама – майстэрства ігры на варгане.
На літаратурнай сустрэчы прысутнічалі беларускія пісьменнікі Сяргей Трахімёнак і Юрый Шаўцоў.
Правяла сустрэчу супрацоўнік Мінскага гарадскога аддзялення, член Саюзаў пісьменнікаў Беларусі і Расіі, паэтэса Іна Мікалаеўна Фралова.
Арына Шыліна
Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси


