19.03.2025 Новости
Даволі насычаная літаратурная вандроўка ў Мінск атрымалася на мінулым тыдні ў літаратурна-музычнай гасцёўні «Крыніца» пры Баранавіцкай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Яна Чачота, якую узначальвае член Саюза пісьменнікаў Беларусі Раіса Раманчук.

Творчая сяброўская сустрэча адбылася ў цэнтральнай бібліятэцы імя Янкі Купалы, на якой сябры падзяліліся сваімі творчымі планамі і дасягненнямі, пазнаёміліся з цудоўнымі працамі фотамайстэрні «Пазітыў».
Таксама ў гэты дзень творцы Баранавіцкага раёна (Раіса Раманчук, Аліна Галіцкая, Алег Комлеў, Марына Лушко) і Ляхавіцкага (Ларыса Глеб) прынялі ўдзел у запісе перадачы «Настрой» на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё.

Шмат уражанняў гасцям прынесла сустрэча з радыёвядучымі Анжалікай Пташук і Святланай Мятлевай. Паэты распавялі пра сябе, дэкламавалі вершы. Эфір перадачы запланаваны на красавік.
Па інфармацыі Брэсцкага абласнога аддзялення
Саюза пісьменнікаў Беларусі
Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси


