Творчая сустрэча з расійскім пісьменнікам і сцэнарыстам Алегам Роем


Творчая сустрэча з расійскім пісьменнікам і сцэнарыстам Алегам Роем

18.03.2025                                                          Новости


У публичнай бібліятэцы №22 адбылася творчая сустрэча ў рамках літаратурнага праекта “Шчырасць” з расійскім пісьменнікам і сцэнарыстам Алегам Роем. У Мінску з 12 па 16 сакавіка праходзіла Міжнародная кніжная выстава-кірмаш. Галоўная тэмай выставы было 80-годдзе Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. У Дзень Расійскай Федэрацыі, 14 сакавіка, у Мінск прыбыў “Кніжны цягнік”, які прывёз больш за 50 пісьменнікаў, сярод якіх вядомыя расійскія літаратары. І адным з такіх аўтараў быў і наш госць ‒ Алег Рой.

Кнігі Алега Роя, без перабольшання, любяць чытачы ўсіх узростаў.  У яго актыве больш за 70 кніг для дарослых у розных жанрах: сентыментальная проза, псіхалагічны трылер, фантастыка. З’яўляецца адным з самых чытэльных пісьменнікаў Расіі. Яго раманы, якія выходзяць у серыях «Капризы судьбы» і «Мистика судьбы», даўно карыстаюцца вялікай папулярнасцю сярод дарослых чытачоў. Шэраг літаратурных твораў экранізаваны, экранізацыі атрымалі расійскія і міжнародныя ўзнагароды. Містычны раман Алега Роя «Дом без выхода» экранізаваны двойчы ‒ у Расіі і ў ЗША, а тэлесерыял «Индус» па раману «Улыбка чёрного кота» у 2011 годзе намінаваўся на 51 тэлевізійным фестывалі ў Монтэ-Карла.

Аўтар больш за 250 кніг для дзяцей і падлеткаў. У 2019 годзе заняў 13-ы радок сярод аўтараў дзіцячай літаратуры, якія найбольш выдаюцца ў Расіі. Кнігі дзіцячай серыі «Джинглики», якія выйшлі ў 2012 годзе, знайшлі нямала прыхільнікаў сярод самай юнай аўдыторыі. Аўтар, стваральнік і прадзюсар анімацыйных серыялаў «Джинглики», «Дракоша Тоша», «Шмяк. Волшебная лавка Есении», «Супер МЯУ». Удзельнік творчай групы, якая працуе над літаратурна-анімацыйным праектам «Сказочный патруль». Анімацыйныя праекты, створаныя і прадзюсуемыя Алегам Роем, атрымалі расійскія і міжнародныя ўзнагароды. А для падлеткаў была створана займальная серыя кніг Алега Роя ў суаўтарстве з Кацярынай Няволінай «Чужие сны».

У 2023 годзе Алег Рой сумесна з брэндам BY прадставіў праект

«Русские супергерои». У ліпені 2024 года быў прэзентаваны цізер анімацыйнага серыяла «Русские супергерои» іранскай анімацыйнай студыі «Sky Frame».

У 2022 годзе падтрымаў Спецыяльную ваенную аперацыю Расіі на Украіне. Аўтар серыі раманаў, выдадзеных у выдавецтве «Вече». Першы мастацкі раман “Неадпраўленыя лісты” быў пастаўлены на сцэне тэатра Массавета горада Масквы. Раман «Тени Донбасса. Маленькие истории большой войны» быў пастаўлены на сцэне Фальклорнага цэнтра «Москва» і выпушчаны ў фармаце радыёспектакля на Радыё Расіі з паметкай Залаты фонд.

Алег Юр’евіч уладальнік шматлікіх прэмій і ўзнагарод за сваю творчасць, грамадзянскую пазіцыю і ўдзел у дабрачыннасці.

У 2014 годзе Алег Рой стаў уладальнікам літаратурнай прэміі «Медаль имени нобелевского лауреата Ивана Бунина». У 2023 – уладальнікам медаля імя Васіля Шукшына за вялікі ўклад у вывучэнне і папулярызацыю творчай спадчыны пісьменніка, у расійскую літаратуру, культуру, мастацтва і захаванне рускай мовы. У 2023 годзе ўзнагароджаны медалём Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі “Участнику военной операции в Сирии”, Медалём Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі “Участнику Специальной военной операции”, ордэнам «За заслуги перед Отечеством» II ступені і Прэміяй Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі ў галіне культуры і мастацтва за 2023 год у намінацыі «Литературное творчество и издательское дело».  Лаўрэат Міжнароднай прэміі міласэрнасці, гуманітарнага супрацоўніцтва і сацыяльнай адказнасці «Синий платочек» фонда «Русская земля» (2024 год).

Алег Юр’евіч адразу ўключыўся ў дыялог-размову з чытачамі, адказваў на шматлікія пытанні: пра сваё жыццё, творчасць, захапленні, бізнес-праекты, дабрачыннасць, аб супрацоўніцтве з беларускімі калегамі. Асабліва быў рады аўдыторыі дзевяцікласнікаў з сярэдняй школы №170, якія выраслі на яго кнігах і анімацыйных серыялах «Джинглики», «Дракоша Тоша».

Распавёў аб гумарыстычнай гісторыі стварэння рамана «Мужчина в окне напротив» і іншых цікавых момантах з’яўлення сюжэтаў для сваіх кніг. Паўтары гадзіны праляцелі незаўважна, а пазітыў і добры настрой ад сустрэчы застануцца яшчэ надоўга. Усе прысутныя пажадалі Алегу Юр’евічу  творчых дасягненняў, каб ён рэгулярна цешыў навінкамі сваіх прыхільнікаў, а многія нават атрымалі аўтографы аўтара.    

Загадчык бібліятэкі           Каржанеўская А.М.

Фота                                    Мацвеева А.В.

 

Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси