Святло роднага слова


Святло роднага слова

20.02.2025                                                          Новости


 

Літаратурная вандроўка да Міжнароднага дня роднай мовы з удзелам баларускага паэта і пісьменніка Міхася Пазнякова.

       19 лютага, напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы, ў бібліятэку № 22 завітаў вядомы паэт, перакладчык, публіцыст, старшыня Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь  Міхась Паўлавіч Пазнякоў. На сустрэчу са знакамітым пісьменнікам прыйшлі малодшыя школьнікі сярэдняй школы

№ 155.  Беларуская мова з’яўляецца нашай спрадвечнай, матчынай мовай. Багатая літаратурная спадчына нашай рэспублікі ўзнікла менавіта дзякуючы захаванню старажытнай і вельмі прыгожай беларускай мовы, увагі і павагі да яе. Шмат паэтаў прысвячаюць свае творы менавіта беларускай мове і параўноўваюць яе гучанне з перазвонам ручаёў і спевамі птушак.

       Супрацоўнік бібліятэкі Пыж Вікторыя пазнаёміла прысутных з біяграфіяй і літаратурнымі дасягненнямі пісьменніка. Міхась Пазнякоў піша для дарослых і – з асаблівым задавальненнем – для дзяцей. Яго вершы для дзяцей уключаны ў падручнікіі, хрэстаматыі, чытанкі, навучальныя дапаможнікі. На словы паэта напісана шмат песен, асабліва для дзяцей.

       Міхась Пазнякоў прадставіў сваю кнігу вершаў для дзяцей “Пра роднае, дарагое”, якая знаёміць маленькіх чытачоў з самым родным і дарагім у іх жыцці, вучыць разважаць, садзейнічае выхаванню дабрыні, шчырасці, любові да бацькоў, да прыроды, Радзімы. Пісьменнік чытаў свае вершы, скарагаворкі, загадваў загадкі, уручаў прызы. Напрыканцы сустрэчы  Міхась Паўлавіч пажадаў дзецям быць уважлівымі, добра вучыцца, шмат чытаць і рабіць добрыя справы для людзей. На памяць пра сустрэчу ўсе жадаючыя атрымалі кнігі з аўтографам пісьменніка.

        Мерапрыемства надоўга запомніцца вучням. Дзякуючы такім сустрэчам школьнікі, безумоўна, навучацца больш любіць і паважаць родную мову, лепш ведаць беларускую літаратуру і тых, хто яе стварае.

                                           

                                    Загадчык бібліятэкі         Каржанеўская А.М.

                               

 

Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси