Таццяна ЯЦУК. Цёплы дыялог пакаленняў


Таццяна ЯЦУК. Цёплы дыялог пакаленняў

15.02.2025                                                          Новости


 

 

БАРАНАВІЧЫ. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі, лаўрэат Прэміі імя А. І. Дубко, паэтэса Таццяна ЯЦУК выступіла перад дзіцячай аўдыторыяй, бацькамі і педагогамі юных аматараў чытання.

 

 

14 лютага ў Цэнтральнай дзіцячай бібліятэцы горада Баранавічы (Брэсцкая вобласць) адбылася цікавая сустрэча юных чытачоў, іх бацькоў з паэтэсай, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі, Таццянай Яцук.

 

 

Цеплыня, шчырасць, разумны дыялог паміж слухачамі і паэтэсай панаваў на працягу сустрэчы. Слухачы набылі кнігі з аўтографамі аўтаркі, наталіліся прыгажосцю роднага слова.

 

 

Сустрэча характарызавалася добрым настроем і выключна станоўчымі эмоцыямі ва ўсіх яе ўдзельнікаў.

 

САЮЗ ПІСЬМЕННІКАЎ БЕЛАРУСІ

Гродзенскае абласное аддзяленне

 

www.pisateli.by

 

 

Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси