Стаю на споведзі прад лёсам…


Стаю на споведзі прад лёсам…

09.02.2025                                                          Новости


Днямі ў сталічнай бібліятэцы №7 адбылося літаратурна-музычнае мерапрыемства, дзе галоўнымі дзеячымі асобамі былі паэтэсы, члены Саюза пісьменнікаў Беларусі Вольга Сакалова і Таісія Трафімава.

Вольга Міхайлаўна Сакалова пачала з вершаў пра сваю малую Радзіму – Гомельскае Палессе. Распавяла пра страшныя падзеі, якія адбываліся ў час Вялікай Айчыннай вайны ў яе роднай вёсцы Азарычы. Пасля прагучалі творы пра маці, землякоў, сяброўства.

Таісія Іванаўна Трафімава ў паэтычнай форме пазнаёміла прысутных са сваім радаводам, згадала шчаслівыя дні дзяцінства і юнацтва. А таксама прэзентавла некалькі дзіцячых кніг. 

Падрыхтавала і правяла імпрэзу супрацоўнік МГА СПБ, паэтэса Іна Мікалаеўна Фралова.

 

Ганна Старадуб

 

Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси