У нашых сэрцах — назаўсёды


У нашых сэрцах — назаўсёды

30.11.2024                                                          Новости


Пад такой назвай у Мінскім гарадскім тэатры паэзіі пры Цэнтральнай бібліятэцы імя Янкі Купалы адбыўся паэтычна-музычны вечар памяці легендарнага паэта-песенніка Алега Жукава і знакамітага кампазітара, заслужанага дзеяча мастацтваў Алега Елісеенкава. Аўтары сцэнарыя і вядучыя — мастацкі кіраўнік Тэатра паэзіі Вольга  Багушыньска і старшыня Мінскага гарадскога аддзялення СПБ, заслужаны дзеяч культуры Міхась  Пазнякоў. У вечары таксама прынялі ўдзел вядомыя паэты Анатоль Аўруцін, Уладзімір Мазго, Тамара Залеская, вядомыя паэты-песеннікі Іван Юркін і Фёдар Баравой. А таксама народны артыст Беларусі, знакаміты кампазітар, член СПБ Эдуард Ханок і спявачка, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Алена Сало. Удзельнікі вечара ўзгадалі пра незабыўныя сустрэчы, сяброўства  і супрацоўніцтва з Алегам Жукавым і Алегам Елісеенкавым. Прагучалі песні кампазітара Алега Елісеенкава на вершы Алега Жукава, Івана Юркіна, Анатоля Аўруціна, Тамары Залескай, Алеся Бадака, Уладзіміра Мазго, Фёдара Баравога, Міхася Пазнякова ў выкананні Алега Елісеенкава, Алены Сало і Анатоля Ярмоленкі. А яшчэ — іншых кампазітараў на вершы Алега Жукава. Свае вершы, прысвечаныя А. Жукаву і А. Елісееснкаву, прачытаў М.  Пазнякоў.

Сваімі ўспамінамі падзяліліся таксама жонка Алега Жукава — Святлана Міхайлаўна Жукава і жонка Алега Елісеенкава Таццяна Анатольеўна Елісеенкава.

 

Павел Кузьміч.

Фота аўтара.

 

Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси