Пра маці, тату і Радзіму


Пра маці, тату і Радзіму

23.10.2024                                                          Новости


У Мінскім гарадскім медыцынскім каледжы адбылася творчая сустрэча з вядомым пісьменнікам, заслужаным дзеячам культуры Рэспублікі Беларусь Міхасём Пазняковым. Яна была прысвечана тэме сям’і, бацькоўскай любові, тэме Беларусі. Пісьменнік быў запрошаны да юных студэнтаў не выпадкова. Асноўныя тэмы яго творчасці якраз ‒ малая і вялікая Радзімы, маці, бацька, сям’я. Ён і сам вырас у вялікай дружнай сям’і, дзе панавалі павага, сяброўства і любоў ‒ да адно аднаго, да людзей, да працы, да роднай зямлі, да Радзімы. Аб усім гэтым ён піша ў сваіх паэтычных  і празаічных творах, імкнучыся праз мастацкае слова выхоўваць у чытачоў разважлівасць, любоў да ўсяго роднага, свайго, адднасць Радзіме, вернасць бацькам. Своеасаблівай візітоўкай літаратара  стаў прадэманстраваны  дакументальны фільм зняты кінастудыяй “Беларусфільм” “Міхась Пазнякоў. Слова паэта”. Будучыя медыкі з вялікай цікаўнасцю слухалі пісьменніцкі аповед  пра яго бацькоў ‒ удзельнікаў  Вялікай Айчыннай вайны, пра адносіны ў сям’і, а таксама пра нашу працавітую і міралюбную Беларусь, пра адметны яе аўтарытэт у свеце, вялікія дасягненні ў розных галінах народнай гаспадаркі, навукі, медыцыны, культуры, літаратуры. Госць пазнаёміў слухачоў з новымі вершамі, адказаў на пытанні.

 

Павел Кузьміч

Фота аўтара

 

Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси