Мама, маці, матуля…


Мама, маці, матуля…

16.10.2024                                                          Новости


14 кастрычніка ў сталічнай бібліятэцы № 7 адбылося літаратурна-музычнае мерапрыемства, прымеркаванае да Дня Маці.

Літаратары, члены Саюза пісьменнікаў Беларусі Рагнед Малахоўскі, Міхась Кенька, Таісія Трафімава, Уладзімір Тулінаў, Іна Фралова і Алена Шчарбакова падзяліліся шчымлівымі ўспамінамі пра родную, дарагую, адзіную, чыталі вершы, выконвалі песні.

З інструментальнымі нумарамі выступілі вучні і настаўнікі музычнай школы № 3 імя Шапэна. Цудоўнае гучанне цымбал расчуліла слухачоў.

У бліскучым выкананні паэтычнага тэатра “Рытмы сэрца”, што працуе пры БДУІРы, прагучала вершаваная падборка вядомых беларускіх аўтараў – Аляксея Пысіна, Алеся Пісьмянкова, Анатоля Сербантовіча, Міколы Маляўкі  і Алеся Бачылы.

Правяла і падрыхтавала мерапрыемства пісьменніца Іна Фралова.

 

 

Ірына Шыліна

 

Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси