16.10.2024 Новости
Яркае свята творчых людзей Століншчыны адбылося ў гарадскім Доме культуры. Са шчырымі віншаваннямі да работнікаў культуры звярнуліся старшыня Столінскага райвыканкама Рыгор Васільевіч Пратасавіцкі і начальнік аддзела культуры Столінскага райвыканкама Вольга Аркадзьеўна Строк.
Столінская цэнтральная раённая бібліятэка прадставіла выставу-фотазону «Чытанне акрыляе». Госці свята маглі зрабіць не толькі крэатыўныя фота, але і пазнаёміцца з самымі папулярнымі кнігамі розных жанраў: класіка, паэзія, духоўная літаратура, дэтэктывы, раманы, фантастыка, казкі.
Да свята далучыўся член Саюза пісьменнікаў Беларусі, паэт, ганчар Васіль Казачок.
Па інфармацыі Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі
Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси


