Слонімскія літаратары правялі анлайн-сустрэчу з калегамі з Калінінградскай вобласці


Слонімскія літаратары правялі анлайн-сустрэчу з калегамі з Калінінградскай вобласці

09.10.2024                                                          Новости


СЛОНІМ. У рамках міждзяржаўнага бібліятэчнага супрацоўніцтва ў Слонімскай раённай бібліятэцы імя Якуба Коласа (дырэктар Т. Б. Гайдук) адбыўся сеанс відэасувязі з аматарамі  літаратуры горада Гвардзейска (Калінінградская вобласць, Расія). У мерапрыемстве ўзялі актыўны ўдзел члены раённага літаратурнага аб’яднання імя Анатоля Іверса (кіраўнік член СПБ Ірына Войтка).

 

 

Анлайн-сустрэча ў літаратурнай гасцёўні мела назву «Души прекрасные порывы». На мерапрыемства былі запрошаны старшакласнікі Сярэдняй школы № 8 г. Слоніма. Сваю творчасць прадэманстравалі паэтэсы Тамара Пяцеліна, Галіна Урадзімская, Наталля Сімончык, Алена Руж. Беларускія творцы сталі ўдзельнікамі фестывалю- конкурсу паэзіі і аўтарскай песні «Тёркинские чтения», які праходзіў у Гвардзейску, горадзе-пабраціме Слоніма.

 

Дзякуючы інтэрнэт-сувязі і грамадскай ініцыятыве адбыўся творчы дыялог сяброў. Беларускія творцы з літаб’яднання імя Анатоля Іверса ў бібліятэцы імя Якуба Коласа па-сяброўску пагутарылі з расійскай бібліятэкай імя Аляксандра Твардоўскага.

 

 

Дарэчы, сустрэчу калег з двух рэгіёнаў Расіі і Беларусі можна назваць літаратурна-музычнай, – падчас мерапрыемства прагучалі аўтарскія творы не толькі паэзіі, але і песеннай творчасці.

 

САЮЗ ПІСЬМЕННІКАЎ БЕЛАРУСІ

Гродзенскае абласное аддзяленне

 

 

Крыніца: рэпартаж раённай студыі тэлебачання

 

Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси