Успомнім школьныя гады


Успомнім школьныя гады

04.09.2024                                                          Новости


У сталічнай бібліятэцы №7 адбылася літаратурна-музычная імпрэза, прысвечаная Дню ведаў. На мерапрыемстве гучалі вершы і песні пра незабыўныя школьныя гады.

Вядучая імпрэзы супрацоўнік Мінскага гарадскога аддзялення СПБ паэтэса Іна Фралова прадставіла госця – паэта Зміцера Арцюха. І прапанавала пачаць з традыцыйнага школьнага пытання  - “Як я правёў лета”? Зміцер Уладзіміравіч падзяліўся, што летам адбылася значная падзея ў яго творчым жыцці. Ён атрымаў дыплом сцэнарыста. Далей размова ішла пра былую настаўніцкую дзейнасць пісьменніка, кур’ёзныя выпадкі.

Падчас мерапрыемства творцы з удзячнасцю згадвалі не толькі школьных настаўнікаў. Іна Мікалаеўна з цяплом распавяла пра рэдактара сваіх першых кніг – вядомага пісьменніка Віктара Шніпа. Таксама распавяла і пра выдатнага паэта Міколу Шабовіча, які шмат гадоў адпрацаваў на малой Радзіме паэтэсы і запаліў сэрцы яе шматлікіх сяброў любоўю да паэзіі і роднага слова. 

Аздобіла мерапрыемства навучэнка 3 курса Мінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў Ганна Варанько. Песні маладой таленавітай спявачкі прыйшліся да густу шматлікім слухачам.

 

Ганна Старадуб

 

Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси