01.07.2024 Новости
СМАРГОНЬ. Працягваюцца сяброўства і супрацоўніцтва літаратараў і пагранічнікаў Гродзеншчыны. У чэрвені перад ваеннаслужачымі пагранічных войскаў Смаргонскага краю выступіла член Саюза пісьменнікаў Беларусі, паэтэса Ала Клемянок.
Літаратурна-музычныя сустрэчы з паэтэсай, журналістам, аўтарам і выканаўцай уласных песень Алай Клемянок у вучэбным цэнтры інстытута пагранічных войскаў сталі традыцыйнымі. Салдаты тэрміновай службы кожнага новага прызыву абавязкова маюць магчымасць паслухаць цікавы расповед Алы Леанідаўны пра Смаргоншчыну, яе гісторыю, культурныя традыцыі і адметнасці.
Свае асветніцка-краязнаўчыя выступленні паэтэса аздабляе вершамі і песнямі ўласнага сачынення, прысвечанымі пэўным славутым мясцінам так званай старажытнай Нальшчы. Крэва, Залессе, Кушляны, Жодзішкі – не проста кропкі на мапе раёна, а мясціны са славутай гісторыяй і не менш славутымі гістарычнымі асобамі, што сваёй працай, сваім жыццём прынеслі плён ў развіццё краю.
З цікавасцю слухалі прысутныя пра жыццёвы і творчы шлях Міхала Клеафаса Агінскага, Францішка Багушэвіча, а таксама пра захаванне сучаснікамі памяці пра слаўных землякоў. Тым больш, што тэма гістарычнай памяці з’яўляецца прыярытэтнай для айчыннага мастацтва.
CАЮЗ ПІСЬМЕННІКАЎ БЕЛАРУСІ
Гродзенскае абласное аддзяленне
Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси