«Мужнасць. Памяць. Перамога». Гродзенскія паэты выступілі ў канцэртнай праграме да 80-годдзя вызвалення Беларусі


«Мужнасць. Памяць. Перамога». Гродзенскія паэты выступілі ў канцэртнай праграме да 80-годдзя вызвалення Беларусі

01.07.2024                                                          Новости


29 чэрвеня па запрашэнні Установы культуры «Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей» члены СПБ, паэты Людміла Шаўчэнка і Браніслаў Ермашкевіч выступілі ў канцэртнай праграме пад назвай «Мужнасць. Памяць. Перамога».

 

 

Мерапрыемства было прысвечана 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Акрамя членаў Саюза пісьменнікаў Беларусі, перад гродзенцамі і гасцямі горада выступілі: вакальны ансамбль «Валошкі»; мужчынскі вакальны квартэт «Моладзь-Art», а таксама юныя саліcты, навучэнцы Гродзенскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў. Прагучалі патрыятычныя песні на рускай і беларускай мовах, песні ваенных гадоў.

 

 

Запрошаныя паэты Браніслаў Іосіфавіч Ермашкевіч і Людміла Уладзіміраўна Шаўчэнка падзяліліся сямейнымі ўспамінамі пра гады акупацыі, вызваленне роднага краю і бліскуча, вельмі экспрэсіўна прадэкламавалі ўласныя паэтычныя творы.

 

 

Адметнасцю канцэртнай праграмы да 80-гадовага юбілею вызвалення Беларусі была вялікая колькасць прысутнай моладзі. Было заўважна, што выступленне паэтаў выклікала зацікаўленасць і шчырыя, яркія эмоцыі аўдыторыі. Асноўнай ідэяй тэматычнага свята мастацтва можна назваць неабходнасць цаніць і берагчы мірнае неба над нашай Айчынай. Сваёй сумленнай працай, павагай да мінулага і гатоўнасцю адзінай дружнай сям’ёй крочыць у будучыню.

 

САЮЗ ПІСЬМЕННІКАЎ БЕЛАРУСІ

Гродзенскае абласное аддзяленне

 

www.pisateli.by

 

Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси