14.06.2024 Новости
10 чэрвеня ў прышкольным аздараўленчым лагеры ДУА «Лойкаўская сярэдняя школа» (аграгарадок Лойкі, Гродзенскі раён) выступілі члены Саюза пісьменнікаў Беларусі Людміла КЕБІЧ і Ганна СКАРЖЫНСКАЯ-САВІЦКАЯ. Дзеці даведаліся шмат цікавага пра свет мастацкай літаратуры і пасябравалі з героямі твораў сучасных беларускіх пісьменніц.
У прышкольным аздараўленчым лагеры «Умкі» ДУА «Лойкаўская СШ» прайшоў шосты дзень змены. Гэты дзень быў прысвечаны вобразу кнігі і постацям пісьменнікаў-юбіляраў 2024 года. У мэтах далучэння дзяцей да чытання мастацкай літаратуры, павышэння цікавасці да літаратурных твораў у рамках акцыі «Лета з добрай кнігай» у госці да маленькіх аматараў чытання былі запрошаны члены Саюза пісьменнікаў Беларусі Ганна Скаржынская і Людміла Кебіч. Яны чыталі для дзяцей свае творы: вершы, казкі, маленькія апавяданні, загадвалі загадкі.

Слухачам было цікава даведацца, адкуль госці бяруць натхненне напісаць тую ці іншую кнігу. Гэты дзень запомніцца надоўга, сустрэча з пісьменніцамі Гродзеншчыны не пакінула нікога абыякавым. Такія сустрэчы сталі добрай традыцыяй у Лойкаўскай школе. Акцыя «Лета з добрай кнігай» на Гродзеншчыне стартавала.
САЮЗ ПІСЬМЕННІКАЎ БЕЛАРУСІ
Гродзенскае абласное аддзяленне
Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси


