Разам з кнігай мы расцём


Разам з кнігай мы расцём

05.06.2024                                                          Новости


30 мая ў сталічным садку № 7 адбылася сустрэча з пісьменніцай Інай Фраловай, якая прадставіла свае новыя кнігі для дзяцей “Прывітанне, сонейка!” і “Залатыя рыбкі”. Для дзяцей сама сустрэча з пісьменнікам – гэта заўсёды свята.

Іна Мікалаеўна хутка знайшла сцяжынку да іх сэрцаў. Яна пазнаёміла юных аматараў прыгожага пісьменства са сваімі новымі кнігамі, а пасля прапанавала некалькі вершаў і апавяданняў з кніг “Андрэйкава лета” і “Вясковыя вакацыі” прачытаць разам. Таксама Іна Мікалаеўна расказала прысутным, колькі прафесіяналаў працуе над выданнем усяго адной кнігі, якая гэта складаная праца. Паразважала з аўдыторыяй –  чаму патрэбна берагчы кнігу? Дзяцей зачаравалі і яе вершы, і шчырыя словы ў іх адрас.

Сустрэча адбылася па ініцыятыве загадчыка бібліятэкі № 21 Граблюк Раісы Генадзьеўны, якая таксама прыняла ўдзел у мерапрыемстве.

 

Загадчык бібліятэкі Раіса Граблюк

 

Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси