27.05.2024 Новости
Напрыканцы навучальнага года ў публічнай бібліятэцы №7 горада Мінска адбылося ўрачыстае мерапрыемства – прысвячэнне ў чытачы самых маленькіх карыстальнікаў бібліятэкі – дашкольнікаў.
Супрацоўнікі бібліятэкі правялілі экскурсію па бібліятэцы, паказалі залы, дзе жывуць дзіцячыя кніжкі. А таксама дазволілі пагартаць старонкі кніг і часопісаў.
У мерапрыемстве прымала ўдзел дзіцячая пісьменніца член ГА «СПБ» Іна Мікалаеўна Фралова. Яна расказала пра пісьменнікаў, чыё дзяцінства было апалена вайной. Правяла цікавую віктарыну, а таксама прадставіла свае новыя кнігі.

Ганна Старадуб
Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси


