Да юбілею вызвалення Беларусі


Да юбілею вызвалення Беларусі

23.05.2024                                                          Новости


22 мая 2024 года ў Цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя Я. Купалы города Мінска адбылася прэзентацыя калектыўнага зборніка "Пад мірным небам", які быў падрыхтаваны Мінскім гарадскім аддзяленнем СПБ і выйшаў у выдавецтве "Чатыры чвэрці". У зборніку прадстаўлены творы паэзіі, прозы, публіцыстыкі дваццаці двух сучасных пісьменнікаў Беларусі і Расіі. Перад вучнямі Сенніцкай, Заслаўскай, Папярнянскай і Шчомысліцкай сярэдніх школ Мінскага раёна са сваімі вершамі выступілі пісьменнікі, аўтары гэтага зборніка, Міхась Пазнякоў, Тамара Кавальчук, Фёдар Баравы, Лізавета Палеес, Генрых Тарасевіч і член літаратурнага аб'яднання "Літаратар" горада Асіповічы Людміла Піскун. Песні на словы Міхася Пазнякова і Тамары Кавальчук выканала Наталля Хадкевіч. Таксама прагучалі аўтарскія песні ў выкананні Генрыха Тарасевіча. Парадавала выкананнем беларускіх песень і салістка народнага ансамбля "Берагі" Жанна Швец. Падчас прэзентацыі прагучалі словы падзякі за цудоўную працу па афармленні і выданні кнігі дырэктару- галоўнаму рэдактару выдавецтва "Чатыры чвэрці" Анцух Ліліане Фёдараўне і ўсім яго супрацоўнікам, Упраўленню адукацыі Мінскага раёна і непасрэдна кіраўніку Упраўлення адукацыі Мінскага раёна Лукша Людміле Канстанцінаўне і настаўнікам школ Мінскага раёна ‒ за падтрымку мерапрыемства і арганізацыю дастаўкі дзяцей, а таксама за патрыятычнае выхаванне моладзі.

 

Тамара Кавальчук

 

Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси