Жыві ў міры, Беларусь!


Жыві ў міры, Беларусь!

07.05.2024                                                          Новости


Пад такой назвай у сталічнай біблітэцы №7 адбылося літаратурна-музычнае мерапрыемства, прымяркаванае да Дня Вялікай Перамогі.

Вядучая вечара, паэтэса Іна Фралова прапанавала ўшанаваць памяць загінулых у Вялікай Айчыннай вайне і пачаць мерапрыемства з хвіліны маўчання. 

Пасля згадала, што сёлета краіна адзначае 80-годдзе вызвалення Беларусі. Назвала асноўныя даты аперыцыі “Багратыён”, населыя пункты, за вызваленне якіх ішлі жорсткія баі. А таксама падняла тэму дыскрэдытацыі.

У мерапрыемстве брала ўдзел Народная артыстка Рэспублікі Беларусь Марыя Георгіеўна Захарэвіч. У яе выкананні кранальна прагучалі вершы вядомых паэтаў на згаданую тэматыку.  

У праграме прагучала песня на словы Валянціны Паліканінай, а таксама Валянціна Пятроўна прадставіла сваю паэзію.  

Вольга Сакалова распавяла пра лагер смерці “Азарычы”, дзе акупанты стварылі на малой Радзіме пісьменніцы. Згадала аповеды, што чула маленькай ад цудам ацалелых землякоў. Паказала фотаздымкі.  

Краязнавец Аляксандр Плавінскі прэзентаваў дзве кнігі “Беларусы – народ праведнікаў” і “Беразянка”. Прадставіў некаторыя архіўныя дакументы аб жорсткасці, халодным разліку захопнікаў, якія ён выкарыстоўваў пры стварэнні кніг.

Летапіс ваеннага жыцця ў вершах паэтаў-франтавікоў падрыхтавала загадчыца  дзіцячай бібліятэкі № 15 горада Мінска Вольга Іванаўна Ціткова.

Згадала прозвішчы некаторых пісьменнікаў, што навечна засталіся на вайне.

Вядучая імпрэзы распавяла пра партызанскі рух на Вілейшчыне, прачытала ўласныя вершы пра спаленыя вёскі.

Згадала і тэму – дзеці вайны. Распавяла пра пісьменнікаў, чыё дзяцінства было апалена страшэннымі падзеямі вайны – Уладзіміра Мацвеенку, Ніну Галіноўскую, Міколу Чарняўскага, Міколу Маляўкук, Алу Чорную.

Вучань 4 “А” класа 69 сталічнай школы Мечыслаў Лайша выканаў  вершаваную казку Міколы Маляўкі “Пра Яся асілка і Змея трохгаловага”.

А другі юны чытальнік, навучэнец гімназіі 25, Елісей Удавічэнка выканаў баладу “О матери” Андрэя Дзяменцьева.

Аздобілі мерапрыемства цымбалісты 10 музычнай школы імя Глебава.

 

Ганна Старадуб

 

Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси