Творчая сустрэча з пісьменніцай, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі Ганнай Альхоўскай


Творчая сустрэча з пісьменніцай, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі Ганнай Альхоўскай

29.04.2024                                                          Новости


25 красавіка ў публічнай бібліятэцы №22 у літаратурным аб’яднанні “Шчырасць” адбылася творчая сустрэча з пісьменніцай, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі Ганнай Альхоўскай.

Ганна Мікалаеўна абаяльная жанчына, таленавітая пісьменніца, аўтар іранічных дэтэктываў, паэтка і аўтар песень, сцэнарыст. Адразу прыцягнула ўсіх сваёй адкрытасцю, расказала пра сябе і адказала на шматлікія пытанні прысутных.

Нарадзілася ў г. Крапоткін (Краснадарскі край, Расія). Потым з бацькамі пераехала ў горад Салігорск (Беларусь). Скончыла школу з залатым медалём, паступіла ў Беларускі політэхнічны інстытут, які скончыла з чырвоным дыпломам.

Мае дваіх дзяцей: сына і дачку. Дачка Улада, пайшла па слядах маці, стаўшы аўтарам іранічных дэтэктываў, а яшчэ яна драматург ‒ піша п’есы для спектакляў у тэатрах. Для Беларускага дзяржаўнага маладзёжнага тэатра былі напісаны п’есы «Трыкстэр клуб» і «6 раніцы, амерыкана», для Мінскага абласнога драматычнага тэатра ‒ п’еса «Хайп», а таксама піша і для тэатраў Расіі. Ганна Мікалаеўна вельмі ганарыцца поспехамі дачкі. 

Аўтарская вядомасць да Ганны Альхоўскай прыйшла ў 2007 годзе, калі беларускае выдавецтва “Кавалер” выпусціла яе іранічныя дэтэктывы. Першай кнігай стаў раман «Ребро Каина», а праз некалькі месяцаў адначасова выйшлі «Неясыть» і «Аниматор».

У 2009 годзе кнігі Ганны Альхоўскай пачалі выдавацца расійскім выдавецтвам «Эксмо». Першая кніга (назва «Ребро Каина» было заменена на «Право бурной ночи») выйшла пад адной вокладкай з раманам Таццяны Луганцавай «Бестия высшего света».  Але ў яе актыве не толькі проза, для душы піша вершы, некаторыя друкаваліся ў зборніку паэзіі і прозы розных аўтараў «Кавалер і дамы” (2011).

Паралельна з выданнем кніг пачала пісаць сцэнарыі для серыялаў ‒ «Кривое зеркало души» (2013), «Приговор идеальной пары» (2017), «25-й час» (2016), «Изморозь» (2017), «Послушная жена» (2019), «Виражи судьбы» (2019).

Да нядаўняга часу іранічныя дэтэктывы Ганны Альхоўскай выходзілі ў серыі «Детективы о женщине-цунами», дзе галоўнымі гераінямі былі ‒ Варвара Ярцава, Лана Красіч, Ганна Лашчыніна, якія вельмі палюбіліся чытачам.

Ёсць і містычная серыя «Каменная ведьма»: кнігі «Мистер камень» (2020) і «Осколки турмалина» (2021). Ганна Мікалаеўна падкрэсліла, што піша яна для людзей, якія ездзяць у грамадскім транспарце, стаяць у чэргах, якія прыходзяць стомленыя з працы і хочуць адпачыць, пачытаўшы “лёгкае чытво”. Агульны тыраж яе кніг ужо перавышае 100 тысяч экземпляраў. Піша на рускай мове.

Новая дэтэктыўная кніга «Холодный расчёт» выйшла ў гэтым годдзе ў выдавецкім доме «Звязда». І ў гэтай кнізе зноў з’яўляецца Варвара Ярцава.     

Кіраўнік літаратурнага аб’яднання «Шчырасць», старшыня Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь Міхась Пазнякоў падкрэсліў творчую рознабаковасць пісьменніцы, а таксама яе запатрабаванасць сярод чытачоў і пажадаў далейшых поспехаў. 

Напрыканцы сустрэчы выступіў кампазітар і спявак Аляксандр Страцэўскі, які выканаў песні на вершы Валянціны Паліканінай, Валянціны Драбышэўскай, Міколы Шабовіча, Міхася Пазнякова.

Сустрэча атрымалася цёплай і па-хатняму ўтульнай. 

 
 
 
Загадчык бібліятэкі          Каржанеўская А.М.
Фота                                  Мацвеева А.В.

 

Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси