26.04.2024 Новости
Пад такой назвай прайшла паэтычна-музычная імпрэза ў Мінскім гарадскім тэатры паэзіі, які працуе пры Цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя Янкі Купалы. Правялі творчае мерапрыемства яго арганізатары ‒ мастацкі кіраўнік Тэатра паэзіі, артыстка эстрады Вольга Багушыньска і дырэктар Тэатра паэзіі, старшыня МГА СПБ, заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь Міхась Пазнякоў. Са сваімі новымі і ранейшымі вершамі выступілі вядомыя паэты Валянціна Паліканіна, Таццяна Жылінская, Лізавета Палеес, Міхась Пазнякоў, Анатоль Аўруцін. Вершы сваіх любімых сучасных паэтаў прадэкламавалі артысты Тэатра паэзіі Святлана Яфрэмава, Таццяна Плашчынска, Вольга Багушыньска.





Другое аддзяленне імпрэзы таксама вельмі ўразіла шматлікіх удзячных слухачоў. Бо прагучалі песні на вершы Навума Гальпяровіча, Валянціны Паліканінай, Анатоля Аўруціна, Міхася Пазнякова, пакладзеныя на музыку кампазітарам Сяргеем Краўцам. Песні прагучалі як у выкананні самога вядомага спевака, артыста тэатра і кіно Сяргея Краўца, так і ў выкананні яго музы Іны Кравец.
Супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі да імпрэзы выстаўку кніг сучасных паэтаў ‒ удзельнікаў вечарыны.
Павел Кузьміч
Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси


