24.04.2024 Новости
У сталічнай бібліятэцы №7 адбылася анлайн-сустрэча з дзіцячымі пісьменнікамі Саратава. Мерапрыемства было прымяркавана да «Тыдня дзіцячай кнігі», што праводзіцца расійскімі калегамі штогод у красавіку.
Вядучая анлайн-сустрэчы супрацоўнік Мінскага гарадскога аддзялення СПБ паэтэса Іна Фралова распавяла пра творчыя праекты, звязаныя з далучэннем дзіцей да чытання. Прадставіла творчых гасцей з беларускага боку Таццяну Дземідовіч і Алену Лемеш.

Загадчык бібліятэкі Аксана Пятроўна Шваб распавяла пра літаратурныя мерапрыемствы, якія ладзяцца для маленьких чытачоў у іх установе.
Са свайго боку, пісьменніца Юлія Клюева пазнаёміла прысутных з літаратурным жыццём Саратава: распавяла пра кнігі, што пабачылі свет у гэтым годзе. А таксама прадставіла дзіцячых аўтараў Алену Матавілаву, Вячаслава Матроніна і бібліятэкараў.
На анлайн-сустрэчы вучні малодшых класаў 36 школы мелі магчымасць задаць пытанні аўтару кнігі «Чатыры лапы» Юліі Клюевай, выказаць свае думкі і ўражанні. А таксама падзяліцца гісторыямі, якія адбыліся з іх чатырохлапымі выхаванцамі.
Ганна Старадуб
Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси


