Паэт, публіцыст Дзмітрый Радзівончык прысвяціў сваю творчую сустрэчу 90-годдзю ўтварэння СПБ


Паэт, публіцыст Дзмітрый Радзівончык прысвяціў сваю творчую сустрэчу 90-годдзю ўтварэння СПБ

15.04.2024                                                          Новости


У гродзенскай СШ № 12 імя В. У. Бабко выступіў член Саюза пісьменнікаў Беларусі, паэт, публіцыст Дзмітрый Радзівончык. Сустрэча была прысвечана 90-годдзю ўтварэння Саюза пісьменнікаў Беларусі.

 

Гродзенская дванаццатая школа можа ганарыцца сваімі літаратурнымі традыцыямі. Не толькі таму што тут працуе намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце член СПБ, вядомы празаік Галіна Анатольеўна Богдан (літаратурны псеўданім Ліна Багданава). Тут доўгі час функцыянаваў філіял кафедры беларускай літаратуры Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Тут любяць кнігі, з цікавасцю і павагай ставяцца да іх аўтараў.

 

Дзмітрый Мікалаевіч Радзівончык прысвяціў сваё выступленне 90-годдзю заснавання Саюза пісьменнікаў Беларусі. Госць распавёў старшакласнікам аб дзейнасці рэспубліканскай пісьменніцкай арганізацыі, а таксама аб рабоце Гродзенскага абласнога аддзялення СПБ і нават запрасіў моладзь да супрацоўніцтва ў рамках адкрытых грамадска-асветніцкіх праектаў.

 

 

Сустрэча праходзіла 12 красавіка, у Сусветны дзень авіяцыі і касманаўтыкі, таму прагучалі вершы аўтара на тэму космасу, а таксама прагучала імя першага касманаўта суверэннай Беларусі, Героя Беларусі Марыны Васілеўскай.

 

 

Сустрэча з гродзенскім пісьменнікам з яго традыцыйнага цыкла «Увага: паэзія!» мела на мэце паведаміць гродзенскім школьнікам пра сучасную айчынную літаратуру, пра якую не гаворыцца ў школьных падручніках. Тым не менш, яна існуе, мае свае асаблівасці (напрыклад, рэгіянальныя), сваім выхаваўча-патрыятычным эфектам  працягвае традыцыі класікаў. Урок літаратуры з запрошаным паэтам складалі прэзентацыі індывідуальных і калектыўных выданняў, сяброўская гутарка пра мастацтва слова, гучнае чытанне паэзіі. Сустрэча прайшла дынамічна. Школьнікі зацікаўлена ўспрынялі дэкламацыю аўтарскіх вершаў, апладзіравалі, задавалі пытанні госцю. На развітанне Дзмітрый Радзівончык падарыў гаспадарам сваю кнігу – зборнік крытычных эсэ «Навстречу попутному ветру».

 

 

САЮЗ ПІСЬМЕННІКАЎ БЕЛАРУСІ

Гродзенскае абласное аддзяленне

 

www.pisateli.by

 

 

Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси