13.03.2024 Новости
11 сакавіка ў Мінску распачалася Дэкада рускай кнігі ў Беларусі. Гэты праект прадоўжыцца да 20 сакавіка і ахопіць усе рэгіёны краіны. А ў сталіцы дэкада стартавала ў публічнай бібліятэцы №1 імя Л. М. Талстога. Сюды на творчую сустрэчу з вядомымі сучаснымі рускамоўнымі паэтамі Беларусі завіталі навучэнцы Мінскага дзяржаўнага каледжа сервісу і тэхналогій, а таксама Мінскага дзяржаўнага энэргетычнага каледжа. Правёў паэтычную імпрэзу старшыня Мінскага гарадскога аддзялення СПБ, старшыня таварыства дружбы “Беларусь ‒ Расія”, заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь Міхась Пазнякоў. Ён пазнаёміў прысутных з планам мерапрыемстваў СПБ падчас дэкады, у тым ліку на Міжнародным кніжным кірмашы-выстаўцы. А таксама падрабязна прадставіў сваіх калег па пяры. Перад аматарамі высокага мастацкага слова выступілі вядомыя паэты Анатоль Аўруцін, Валянціна Паліканіна, Лізавета Палеес, Андрэй Скарынкін, Таццяна Лейка, Міхась Пазнякоў, Валянціна Драбышэўская. Паэты адказалі на пытанні слухачоў і запрасілі іх наведаць іншыя мерапрыемствы пісьменніцкай арганізацыі. А наперадзе яшчэ шмат цікавых творчых сустрэч, прэзентацый і вечароў паэзіі.
Павел Кузьміч
Фота Васіля Кулікова
Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси


