09.03.2024 Новости
У літаратурным аб’яднанні “Шчырасць” пры публічнай бібліятэцы №22 адбылася творчая вечарына паэта Валянціны Драбышэўскай.
Сярод гасцей – паэт, бард Людміла Воранава (Супрун), кампазітар, выканаўца Аляксандр Страцэўскі.
Першым узяў слова кіраўнік літаратурнага аб’яднання, пісьменнік, старшыня Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь Пазнякоў Міхаіл Паўлавіч, які прадставіў госцю як вельмі прафесійнага, таленавітага, мэтанакіраванага і пазітыўнага чалавека.
Валянціна Станіславаўна па адукацыі ‒ педагог (выкладчык рускай мовы і літаратуры, член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 2017 года.
У яе актыве ‒ зборнікі вершаў «По струнам сердца» (2005 г.), «В поэзии Небесного скитальца» (2008 г.), «Чтоб у неба остаться в груди» (2014 г.), кнігі вершаў для дзяцей «Хохотушки и веснушки» (2023 г.), «Секретно: для мальчишек» (стихи, загадки, игры), (2024г.), «Секретно: для девочек» (стихи, загадки, игры). Друкавалася ў альманахах “Всеамериканский литературный форум” і «Литературная Канада» (2019 г.), а таксама мае шматлікія публікацыі ў перыёдыцы. У гэтым годзе ў Выдавецкім доме “Звязда” днямі выйшла новая кніга для дзяцей «Тринадцать перевоплощений».
Валянціна Станіславаўна ‒ пераможца конкурсу прафесійнага майстэрства “Сталічны настаўнік сталічнай адукацыі” у 2017 годзе. Таксама яна лаўрэат Міжнароднай Пушкінскай прэміі 2017 года ў XVII Міжнародным пушкінскім конкурсе (Расія, Масква).
У 2018 годзе стала лаўрэатам XVII Міжнароднага конкурсу патрыятычнай паэзіі імя Ігара Грыгор’ева (Расія, Санкт-Пецярбург).
У 2020 годзе стала пераможцам рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў “Настаўнік года Рэспублікі Беларусь 2020” у намінацыі “Руская мова і літаратура, беларуская мова і літаратура”.
Шмат разоў брала ўдзел у мерапрыемствах нашага аб’яднання “Шчырасць”.
Валянціна Станіславаўна ўсім удзельнікам сустрэчы прапанавала ў апошні дзень зімы запраграмаваць вясну, для гэтага трэба было напісаць свае самыя лепшыя пажаданні на лістках паперы, а напрыканцы вечара іх агучыць. З самага пачатку мерапрыемства зала напоўнілася шчырай энергетыкай і пазітывам. Паэт расказала пра сваіх дарагіх сэрцу людзей, сваю малую радзіму, сваю працу, захапленні. Прагучалі вершы на рускай і беларускай мовах «Мамина улыбка», «Синдром усталости», «Зачем живу», «В синеву напролом!», «Да мовы», «Мая жыццёвая дарога» і іншыя. Выканала песню на свой верш «Мамин вальс». Падтрымалі яе сваімі песнямі Людміла Воранава, Віктар Мяцельскі і Аляксандр Страцэўскі. Апошні выканаў новыя песні на вершы Валянціны Драбышэўскай.
Час сустрэчы праляцеў незаўважна, а добры настрой застанецца надоўга.
Заг.бібліятэкі А.М.Каржанеўская
Фота В.В.Кулікоў
Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси


