15.02.2024 Новости
Дзень роднай мовы, які адзначаецца ў свеце 21 лютага расцягнуўся для пісьменнікаў сталічнага аддзялення болей як на тыдзень. Ужо 13 лютага ў Мінску пачаліся творчыя сустрэчы ў навучальных установах, прысвечаныя гэтай падзеі. І працягвацца яны будуць больш за дзесяць дзён. Адно з такіх мерапрыемстваў прайшло ў гімназіі №24. Тут публічная бібліятэка №5 арганізавала творчую сустрэчу з вядомым пісьменнікам, мовазнаўцам, страшынёю Мінскага гарадскога аддзялення СПБ Міхасём Пазняковым. Яго горача віталі вучні 6”А” і 6 “Б” класаў.

Пісьменнік правёў урок роднай мовы, радзімазнаўства, урок замілаванасці мастацкім словам.
Ён таксама пазнаёміў гімназістаў са сваімі новымі кнігамі “Слаўны працай чалавек!” і “Пра роднае, дарагое”. І адказаў на пытанні цікаўных хлопчыкаў і дзяўчынак. Многія з іх атрымалі кнігі пісьменніка з аўтографам.
Павел Кузьміч
Больше новостей читайте в нашем телеграм-канале Союз писателей Беларуси


